Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

“Другое дыханне” фермы “Супрунавічы”

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

У першым паўгоддзі жывёлаводы  ААТ “Грыцкевічы” атрымалі 5109,1 тоны малака. Гэта на 547,3 тоны  болей, чым за адпаведны перыяд 2016 г. Тэмп росту склаў 112 % — па гэтым паказчыку гаспадарка  знаходзіцца на другім месцы ў раёне. Асаблівая прыбаўка малака назіралася ў чэрвені — тэмп росту дасягнуў 116,6 %, а гэта ўжо першае  месца ў раёне. Прыкметна  павысілася прадуктыўнасць кароў:  надой ад кожнай вырас на 379 кг у параўнанні з леташнім і склаў 4258 кг (другое месца  па раёне). Варта адзначыць, што ў мінулым годзе “Грыцке-вічы”  па надоі малака ад каровы займалі пятае месца. У чэрвені ад 1 фуражнай каровы ў сярэднім атрымана па 750 кг.  Прыбаўленне склала 96 кг —  вышэй, чым у іншых сельгаспрадпрыемствах.



За кошт чаго вырасла прадуктыўнасць дойнага статка?

На гэтае пытанне адказаў галоўны заатэхнік гаспадаркі Андрэй Вітко:

— За кошт селекцыйнай работы. Старых кароў выбракоўваем, у статак уводзім першацёлак, атрыманых ад матак з найбольшай прадуктыўнасцю.

Другое: нарыхтоўваем кармы высокай якасці. І яшчэ адзін немалаважны фактар: арганізацыя даення робатамі. Тут, дзякуючы камп’ютару, забяспечваецца строгі індывідуальны  падыход да кармлення кожнай каровы. Канцэнтраты камп’ютар выдае адпаведна з іх прадуктыўнасцю. І малако робат выдойвае з вымя ўсё без астатку. Напрыклад, будуць яго рэшткі ў канцы даення паступаць толькі ў два ці адзін сасок — робат будзе даіць за гэтыя два саскі ці за адзін.

Робатадаенне ў “Грыцкевічах” наладжана на ферме “Супрунавічы”. Устаноўлена шэсць разумных машын. Новая ферма поўнасцю ўвайшла ў эксплуатацыю ў снежні мінулага года. Разлічана яна на 400 кароў. Запаўняць памяшканне  яшчэ  працягваюць, закончыць мяркуюць да снежня.

Падрабязней пра справы расказаў брыгадзір фермы “Супрунавічы” Алег Мініч:

— Запаўняем памяшканне толькі сваёй жывёлай, з прадуктыўнасцю маці цялушак 28 — 29 літраў малака ў суткі. Ёсць першацёлкі, ад якіх надойваем па 35 — 40 літраў  малака. 25 кароў 2 — 4 лактацый даюць у суткі да 50 літраў. За мінулы год па ферме мы атрымалі на карову 9 тысяч кілаграмаў малака. Сёлета плануем мець дзевяць з палавінай — дзесяць тысяч. У гэтыя дні атрымліваем 8 тон 220 кілаграмаў — па 28 кг на карову. Рэалізуем па 7,5  тоны малака, ідзе яно сортам “экстра”, усё — на завод дзіцячага харчавання ў Нясвіжы.

“Супрунавічы” даюць 27 % малака ад яго валавой вытворчасці ў гаспадарцы. Таму добрыя справы ў гэтым калектыве станоўча адбіваюцца на стане малочнай галіны ўсяго акцыянернага таварыства.

Алег Антонавіч пахвальна адклікаецца пра работнікаў сваёй фермы. Гэта аператары Аркадзь Шыіч, Алена Гадун, Наталля Андросік і Аляксандр Гаспадарык, якія аб-слугоўваюць робатаў. Гэта жывёлаводы  Юрый Жанкевіч, Аляксандр Юрынок, Святлана Чарнабай і падменны Юрый Хоміч, якія даглядаюць жывёлу, у тым ліку і сухастойную, сочаць за паяданнем кармоў. Разам з тым,                А. Юрынок яшчэ працуе і начным вартаўніком фермы. З любоўю глядзіць маленькіх цялят аператар жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм Марына Клімовіч. На раздачы кармоў тут пастаянна замацаваны  механізатар Пётр Сіліцкі. І, зразумела, вялікі ўклад у агульную справу ўносіць ветэрынарны фельчар фермы Яўген Калядзін.

Першыя два робаты запрацавалі ў верасні 2013  года — пасля рэканструкцыі старога будынка МТФ. Праектам прадугледзелі расшырэнне фермы. Пабудавалі цялятнік, прафілакторый, кароўнік з чатырма работамі, тры новыя сянажна-сіласныя траншэі. Добраўпарадкавалі тэрыторыю, пасадзілі кветкі, засеялі газон. Плануюць высадзіць туі і аформіць болей кветкавых клумбаў. Хто даўно тут не быў, не пазнае гэтага месца.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Складана быць урачом, калі твае пацыенты не могуць паведаміць, што іх непакоіць. Але ёсць знаўцы сваёй справы, якіх гэта не турбуе — дзякуючы набытым ведам і свайму ўнутранаму чуццю, яны разумеюць, як і каму дапамагчы. Да такіх адносіцца і Іна Кузміч — ветэрынар, малады спецыяліст, што амаль ужо год працуе ў ААТ “Грыцкевічы”. У гаспадарку дзяўчына трапіла па размеркаванні пасля заканчэння Віцебскай ветэрынарнай акадэміі. На пачатку сваёй работы Іна крыху хвалявалася, бо не ведала, што тут і як, але зараз з усмешкай прызнаецца, што ўсё значна лепш, чым можна было б уявіць: тут не толькі цікавая работа, але і добрыя ўмовы для жыцця — прыезджай выдзелілі новую аднапакаёвую кватэру. У працы асноўны ўпор робіцца на прафілактыку хвароб жывёлы. Бо заўсёды лепш  своечасова папярэдзіць захворванне, чым яго лячыць. На пытанне, у чым заключаецца галоўная спецыфіка яе работы, малады ветурач адказала, што шмат увагі надае паслярадзільнай прафілактыцы, робіць медыкаментозны запуск,  імунапрафілактыку ў цялят.  Часам бывае складана: могуць выклікаць з дому нават ноччу, асабліва, калі ў каровы складаны ацёл.  — Але адчуванне годнасці за выкананую працу варта ўсіх затрачаных намаганняў, — лічыць Іна Кузміч.  Іна Станіславаўна замацавана  за МТФ “Мацылёўшчына”. На момант фатаграфавання, калі мы былі  ў сельгаспрадпрыемстве, яна  на МТФ “Супруна-вічы” замяняла ветфельчара, які знаходзіўся ў водпуску.

Складана быць урачом, калі твае пацыенты не могуць паведаміць, што іх непакоіць. Але ёсць знаўцы сваёй справы, якіх гэта не турбуе — дзякуючы набытым ведам і свайму ўнутранаму чуццю, яны разумеюць, як і каму дапамагчы. Да такіх адносіцца і Іна Кузміч — ветэрынар, малады спецыяліст, што амаль ужо год працуе ў ААТ “Грыцкевічы”.
У гаспадарку дзяўчына трапіла па размеркаванні пасля заканчэння Віцебскай ветэрынарнай акадэміі. На пачатку сваёй работы Іна крыху хвалявалася, бо не ведала, што тут і як, але зараз з усмешкай прызнаецца, што ўсё значна лепш, чым можна было б уявіць: тут не толькі цікавая работа, але і добрыя ўмовы для жыцця — прыезджай выдзелілі новую аднапакаёвую кватэру.
У працы асноўны ўпор робіцца на прафілактыку хвароб жывёлы. Бо заўсёды лепш своечасова папярэдзіць захворванне, чым яго лячыць.
На пытанне, у чым заключаецца галоўная спецыфіка яе работы, малады ветурач адказала, што шмат увагі надае паслярадзільнай прафілактыцы, робіць медыкаментозны запуск, імунапрафілактыку ў цялят. Часам бывае складана: могуць выклікаць з дому нават ноччу, асабліва, калі ў каровы складаны ацёл.
— Але адчуванне годнасці за выкананую працу варта ўсіх затрачаных намаганняў, — лічыць Іна Кузміч.
Іна Станіславаўна замацавана за МТФ “Мацылёўшчына”. На момант фатаграфавання, калі мы былі ў сельгаспрадпрыемстве, яна на МТФ “Супруна-вічы” замяняла ветфельчара, які знаходзіўся ў водпуску.

Цікавая работа  ў аператара  па дарошчванні цялят  да шасцімесячнага ўзросту  Марыны Аляксееўны Клімовіч. Шмат год жанчына добрасумленна працавала аператарам машыннага  даення на ферме  “Грыцкевічы” і зарэкамендавала сябе з самага лепшага боку. Дзякуючы гэтаму,  Марыну Аляксееўну  і перавялі на робатызаваную ферму “Супрунавічы”  даглядаць маленькіх  цялятак, дзе яна корміць  іх з дапамогай  малочнага таксі.

Цікавая работа ў аператара па дарошчванні цялят
да шасцімесячнага ўзросту Марыны Аляксееўны Клімовіч. Шмат год жанчына добрасумленна працавала аператарам машыннага
даення на ферме “Грыцкевічы” і зарэкамендавала сябе з самага лепшага боку. Дзякуючы гэтаму, Марыну Аляксееўну
і перавялі на робатызаваную ферму “Супрунавічы”
даглядаць маленькіх цялятак, дзе яна корміць
іх з дапамогай малочнага таксі.

Праца на робатызаванай ферме вельмі адказная, таму выбіраюць туды толькі самых лепшых. Адным з аператараў у “Супрунавічах” з’яўляецца Аркадзь Шыіч, чыё жыццё вось ужо 16 год неразрыўна звязана з ААТ “Грыцкевічы”. Пачынаў сваю дзейнасць Аркадзь Іванавіч з работы аператара па дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы. А потым прайшоў спецыяльную падрыхтоўку ў агракамбінаце “Сноў”, дзе і засвоіў працу на робатах.  Па спецыфіцы работы аператар поўнасцю адказвае за даенне. “Напрыклад, — расказвае Аркадзь Іванавіч, — калі карову не даілі больш за 8 гадзін, аператар павінен яе падагнаць да робата. Усе лічбы бачны на камп’ютары, у тым ліку і даўнасць даення кожнай жывёлы”. Таксама наш суразмоўца паведаміў, што ўсяго на ферме працуюць чатыры аператары пазменна. Яго калегі — Аляксандр Гаспадарык, Наталля Андросік і Алена Гадун — вельмі добрыя работнікі. І, дзякуючы стараннай працы ўсіх чацвярых, жывёла знаходзіцца пад кантролем  24 гадзіны ў суткі.

Праца на робатызаванай ферме вельмі адказная, таму выбіраюць туды толькі самых лепшых. Адным з аператараў у “Супрунавічах” з’яўляецца Аркадзь Шыіч, чыё жыццё вось ужо 16 год неразрыўна звязана з ААТ “Грыцкевічы”.
Пачынаў сваю дзейнасць Аркадзь Іванавіч з работы аператара па дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы. А потым прайшоў спецыяльную падрыхтоўку ў агракамбінаце “Сноў”, дзе і засвоіў працу на робатах.
Па спецыфіцы работы аператар поўнасцю адказвае за даенне. “Напрыклад, — расказвае Аркадзь Іванавіч, — калі карову не даілі больш за 8 гадзін, аператар павінен яе падагнаць да робата. Усе лічбы бачны на камп’ютары, у тым ліку і даўнасць даення кожнай жывёлы”. Таксама наш суразмоўца паведаміў, што ўсяго на ферме працуюць чатыры аператары пазменна.
Яго калегі — Аляксандр Гаспадарык, Наталля Андросік і Алена Гадун — вельмі добрыя работнікі. І, дзякуючы стараннай працы ўсіх чацвярых, жывёла знаходзіцца пад кантролем 24 гадзіны ў суткі.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ,

студэнтка-практыкантка 2 курса  Інстытута журналістыкі БДУ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!