«ЭКСПА-2017»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 

У нядзелю на міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «ЭКСПА-2017» у казахстанскай Астане прайшоў Нацыянальны дзень Беларусі. Наша краіна прадстаўлена там нацыянальным павільёнам, яго наведвальнікі ў інтэрактыўнай форме могуць даведацца пра найноўшыя беларускія навукова-тэхнічныя распрацоўкі, а таксама пра перспектыўныя інвестыцыйныя праекты.

Як заявіў падчас свайго выступлення на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця Нацыянальнага дня Беларусі Прэм’ер-міністр нашай краіны Андрэй Кабякоў, наш павільён наглядна дэманструе дасягненні краіны ў розных сферах. Тут госці могуць пазнаёміцца з дзейнасцю Кітай-ска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Прадстаўлены ўвесь спектр машынабудаўнічай галіны айчыннай эканомікі. У прэзентацыях зроблены асаблівы ўпор на шырокае выкарыстанне ІТ-тэхналогій. Нацыянальны каларыт і самабытнасць нашай культуры адлюстраваны ў ільняных, скураных, керамічных і саламяных вырабах — у тым ліку ручной работы.

«Звязда».

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.