Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 11 °C

Экспрэс-інфармацыя

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 11.08.2017

комбайн

.Да вечара 9 жніўня ў краіне было намалочана каля 3,5 мільёна тон збожжа пры ўраджайнасці 35,6 ц/га.

.За дзень, 9 жніўня, камбайнеры Нясвіжчыны ўбралі 1549,2 га збожжавых і зернебабовых культур — 7 % (за 8 жніўня было на 57,9 га меней).  У працэнтных адносінах найбольшую дзённую прыбаўку далі ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” (10 %), ДП “ЭБ “Свеклавічная” (9,5 %), ААТ “Сейлавічы” (8,7 %), ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” і “Нясвіжскія Астроўкі” (па 8,2 %).



.За дзень намалочана 10470,4 т збожжа. За 8 жніўня было 10112,3 тоны  (+358,1 т).

.Па ўраджайнасці (61,3 ц/га) Нясвіжскі раён трымае першынство ў Мінскай вобласці. На другім месцы ў гэтыя дні — Дзяржынскі раён (54,9 ц/га), на трэцім — Мінскі (50,1 ц/га). Сярэдні выхад з гектара па вобласці — 37,2 ц, на 10 жніўня ўбрана 41, 8 % пасеваў.

Асабліва радуе нашых хлебаробаў азімая пшаніца, якая дае па 71,2 ц/га. Яе ўраджай па вобласці — 42,8 ц/га.

.Гаспадаркі раёна на раніцу 10 жніўня на 22,8 % выканалі дзярж-заказ па продажы пшаніцы харчовай, адвёзшы яе на  збожжапрыёмнае прадпрыемства 3650 тон. Са сваім заданнем справілася ДП “Эксперыментальная  база “Свеклавічная”.

Піваварнага ячменю прададзена 1238 т (72,8 % да плана).

.Сярод камбайнераў Нясвіжчыны 18 тысячнікаў. На першым месцы  па-ранейшаму ідзе Сяргей Касцюкевіч з СВК  “Агракамбінат Сноў” (1420,5 т). Сярод вадзіцеляў — 16 тысячнікаў. Лідзіруе Сяргей Браусевіч са “Снова”, які перавёз на МАЗе 1609,5 тоны збожжа. Аператары Сяргей Якавец і Мікалай Рэут з гэтай жа гаспадаркі  прасушылі 6480 тон збожжа.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!