Экспрэс-інфармацыя

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

комбайн

.У Нясвіжскім раёне па стане на 15 жніўня ўбрана  89,6 % плошчаў, занятых збожжавымі і зернебабовымі.

Ураджайнасць складае 63,5 ц/га. У т.л. у СВК  “Агракамбінат Сноў” — 95,6 ц/га, у ААТ “Новае жыццё” — 93,9 ц/га, у ААТ “Грыцкевічы” — 82 ц/га.

.Салома ў гаспадарках раёна звезена з плошчы ў 49,4 % ад убранай, у т.л.  у “Новым жыцці” — 74 %, ДП “ЭБ “Свеклавічная” — 69 %, “Грыцкевічах” — 68 %, “Снове” і  ААТ “Гарадзея” — па 64 %.

.Па стане на 14 жніўня машыніст збожжасушыльнага комплексу S-628 СВК “Агракамбінат Сноў” Сяргей Якавец  выйшаў на першае месца ў вобласці па аб’ёму  прасушанага зерня — у яго было 8597 тон.

.Дзённая прыбаўка ўбранай плошчы  па раёне склала 1167,5 га (5,3 %), у т.л. 9,5 % — у ААТ “Гарадзея”, 8,3 % — у ДП “ЭБ “Свеклавічная”, 7,3 % — у ААТ “17 Верасня”, 7 % — у ААТ “Нясвіжскі  райаграсэрвіс”.

.Па стане на раніцу  15 жніўня  хлебаробы Нясвіжчыны  намалацілі 125218,8 тоны збожжа.

.Усяго ў раёне цяпер 63 камбайнеры-тысячнікі  і 55 вадзіцеляў-тысячнікаў.

.Па дзяржзаказе гаспадаркі раёна  прадалі 10383 т пшаніцы харчовай (65 %). На 134 % выканала  план ДП “ЭБ “Свеклавічная”, на 87 % — ААТ “Юшавічы”, на 86 % — ААТ “Гарадзея”, на  82 % — ААТ “Сейлавічы”.

Ячменю піваварнага  адпраўлена па  дзяржзаказе 1629 тон  (96 %). Выканалі заданне ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” і “Гарадзея”.

.Многія гаспадаркі раёна вядуць трэці ўкос траў. Так, у СВК “Агракамбінат Сноў” скошана 1439 га, у ААТ “Гарадзея” — 945 га, у ААТ “Грыцкевічы” — 238 га.

У цэлым на 1 умоўную галаву жывёлы назапашана 8,9 ц кармавых адзінак. У т.л. у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 14,10 ц, у ДСГУ “Нясвіжская  сортавыпрабавальная станцыя” — 13,88 ц, ААТ “Лань-Нясвіж” — 13,73 ц, ААТ “Новае жыццё” — 12,15 ц кармавых адзінак.

Падрыхтавала

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.