Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 7 °C

Іванава… Да цябе маё сэрца па-ранейшаму просіцца…

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 4 0

Адпускаць мяне не хоча родная вёска, хоць я даўно сябе лічу гарадской. І не адпусціць, бо… не забываецца. І чым болей гады адлічваюць жыццёвы стаж, тым глыбей настальгія даймае сэрца, тым часцей успамінаецца дом, мой родны, любы хутар у абрамленні саду, бярозавай алеі, дзе прайшлі маё  дзяцінства і юнацтва; грыбныя сцяжынкі, вядомыя толькі мне; лес, па якім любіла хадзіць  і марыць, слухаць спеў птушак, удыхаць сасновы водар. І так хочацца зноў прабегчыся па лясной дарожцы, якая вяла да хутара, дзе жыла мая сяброўка, і — успамінаць, марыць… Мы гаварылі-гаварылі і не маглі нагаварыцца, праводзячы адна другую дадому. А яшчэ на золаку пад спевы салаўя ўспамінаю і зараз звон кос на лузе — недалёка ад нашага хутара. Я тады хуценька ўсхоплівалася з ложка і басанож, апякаючы ногі  расой, бегла на ўскрай бярозавай алеі і любавалася роўнымі радамі касцоў, іх моцнымі ўзмахамі і слухала песню кос… Як жа гэта было даўно, і як яскрава ўсплываюць малюнкі з дзяцінства і юнацтва!



І як радасна было пачуць навіну, што ладзіцца свята нашай вёскі Іванава з нагоды яе 500-годдзя.

Фота 1

Фота 1

Дзень 22 ліпеня

запомніцца надоўга: такой  колькасці гасцей адзіная ў вёсцы ву-ліца, дарагая сэрцу, упэўнена, не толькі мне, не бачыла дзясяткі гадоў. Больш чым 130 чалавек (сёння ў Іванаве зарэгістраваны  9). Як птушкі з далёкага краю, “зляцеліся” ў родныя мяс-ціны дзеці, унукі, праўнукі — людзі розных узростаў, прафесій, нацыя-нальнасцей, атаймаваныя  адзіным жаданнем — зноў прайсціся па роднай  зямельцы, сустрэцца… Знаёмыя, дарагія, любыя твары вяскоўцаў, сябровак, адна-класнікаў і… ужо не знаёмыя; новыя знаёмствы, успаміны…

Успамінаць было пра што. Іванава  вылучалася адметнымі традыцыямі, што перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Нагадваецца выпадак з першых дзён маёй працоўнай дзейнасці ў Ліпскай школе нашага раёна. Вядома, настаўнікаў цікавіла, адкуль прыехала дзяўчо. “З Іванава”, — з гонарам паведаміла я. “О, добра ведаю, там жывуць адны кулакі”, — сказала, прыветна ўсміхнуўшыся, адна з настаўніц. Гэта слова мяне абразіла, і я памкнулася запярэчыць, але яна апярэдзіла: “Ты не так зразумела, людзі ў тваёй вёсцы  вельмі працавітыя, яны нават яблыкі са сваіх вялікіх садоў возяць у Маскву прадаваць. Калі добра працуюць, дык нешта маюць”. І не толькі яблыкі, падумала я. У агародах іванаўцаў растуць самыя смачныя і салодкія гуркі, якіх хапае і сабе, і нарыхтоўшчыкам прадаць, ды і вуллі з пчоламі ў садах гаспадароў — не дзіва.

І яшчэ аб адной традыцыі, на мой погляд — вельмі важнай, мне хацелася расказаць, але змаўчала, каб не прынялі за пахвальбу. Мае землякі з даўніх часоў вельмі клапаціліся, каб іх

DSC_0245

 

дзеці атрымлівалі адукацыю

і адпаведную прафесію. Неяк гэты аспект я стала аналізаваць і прыйшла да  цікавай высновы: амаль з кожнай хаты  вёскі выйшлі выпускнікі  вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў. А ваенны ў сям’і — гэта лічылася  вялікім гонарам для яе. Дзяўчаты асабліва заглядваліся  на хлопцаў у пагонах, тым больш, на такіх ладных, стройных, як нашы Леанід Страцкевіч і Вячаслаў Русак.

Хутар Васілёвых у акружэнні вялікага саду, у якім раслі сакаві-тыя яблыкі, грушы, смачныя слівы, вішні, маліна, кружылі карагод вакол вулляў пчолы, знаходзіўся на другім баку лесу ад  нашай сядзібы.  Там ладзілі свае гаспадаркі  чатыры браты Страцкевічы. У кожнага ў двары — шмат жывёлы і свойскай птушкі. Старэйшы, Міхаіл, працаваў мельнікам, сем’і Колі і Івана — у калгасе, а Вольга Пятроўна — жонка Косці — настаўнічала. Яны паспявалі  і дома ўпраўляцца, і на працы, і дзяцей  выхавалі дастойнымі людзьмі. У сям’і Мікалая  сыны — урачы, Іванава старэйшая дачка Ірына працавала настаўніцай на Клеччыне, а малодшая, Люда (мая сяброўка), разам з мужам — урачамі ў Гомельскай абласной бальніцы.

 

Гонар вёскі —

навукоўцы

З сям’і Роўбаў дачка Зінаіда і яе браціха Алена выкладалі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Іван Аляксандравіч Чарнабай (фота 3) — вядучы навуковы супрацоўнік БДУ, кіраўнік Рэспубліканскай дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы па распрацоўцы новых метадаў кантролю якасці аўтамабільных дарог — цікава расказваў на свяце пра людзей, нагадаў гісторыю вёскі.

А вось Я.К. Лукашэвіч (фота 4), кандыдат тэхнічных навук, працуе ў дзяржаўным інстытуце прыкладной оптыкі ў Казані, — прачытаў свой верш, напісаны з нагоды юбілею вёскі. Дарэчы, брат Яраслава Канстанцінавіча Уладзімір Канстанцінавіч (фота 5) — прафесар кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, кандыдат філасофскіх навук.  Менавіта ён засяродзіў увагу на імкненні землякоў да адукацыі, навукі. З радасцю сустрэлася на свяце з іх сёстрамі: Аленай — настаўніцай, і Люсяй — урачом. У кожнага з іх ужо выраслі дзеці, падрастаюць унукі. Павагу да бацькоў, памяць, любоў да родных мясцін, да землякоў яны нясуць праз гады. І штогод на Пятра — 12 ліпеня — з’язджаюцца сем’ямі ў дагледжаны імі бацькоўскі дом, каб пабыць разам,  успомніць пра родных. Добрая, светлая традыцыя, закладзеная ў сэрцы дзяцей дзядамі, бацькамі, перадаецца з пакалення ў пакаленне. Сям’я Лукашэвічаў, па-мясцоваму Міхаілава, — паважаная ў вёсцы. А чаму  Міхаілава? Ды «ещё особенность одна, чем наша жизнь украшена: почти что каждая семья здесь  носит имя старшего» — патлумачыў  вершаванымі радкамі Я.К. Лукашэвіч.

Вось і гаварылі: Тася, Лёня, Галя Ільюшавы, бо бацьку звалі Ілья Страцкевіч. Ён — вядомы ў акрузе настаўнік, вырасціў з жонкай траіх дзяцей і даў ім пуцёўку ў дастойнае жыццё. На свяце я з радасцю сустрэлася з імі —  сяброўкай Таісай і яе братам Лёнем.

Шыманянчын Валік — так называлі калісьці ў вёсцы будучага ўрача Сіняўскай бальніцы Клецкага раёна Валянціна Страцке-віча. Сёння ў бабулінай хаце навялі парадак, упрыгожылі падворак яе ўнукі. Сэрца радуецца за такую моладзь.

— Вёска Іванава здаўна сла-вілася  працавітымі, адданымі роднай зямлі людзьмі, як пацвярджэнне гэтаму — сённяшняя  прысутнасць іх на свяце, — адзначыў старшыня Ланскага сельвыканкама Аляксандр Лях (фота 2), запрошаны арганізатарамі на ўрачыстасць.

“Жыве і будзе жыць наша вёска”, — з надзеяй  гаварыў ураджэнец Іванава Анатоль Свідэрскі. Пасля заканчэння школы я з ім не бачылася. І вось неяк, разглядваючы фотаздымкі з рэдакцыйнага архіва для раённай кнігі “Памяць”, спыніла позірк на групе мужчын, бо твар аднаго здаўся знаёмым. І сапраўды, гэта быў Свідэрскі. Аказваецца, ён (у той час — старшыня аднаго з калгасаў Нясвіжскага  раёна) удзельнічаў у абласным се-мінары, што праходзіў на Клеччыне. Пазней мы сустрэліся ў мяне дома па яго асабістых справах, і Анатоль Аляксеевіч расказаў, што саставіў радаслоўную некалькіх пакаленняў. Папрасіла адзін экзэмляр, бо ведала: там павінны быць сваякі маёй бабулі Мані.

Фота 2

Фота 2

Фота 3

Фота 3

 

Урокі мудрасці і працавітасці

Менавіта мудрыя ўрокі бабулі Мані Страцкевіч (па-мясцоваму Вінцэсевай) і маёй матулі Галіны Мікалаеўны пакінулі глыбокі след у сэрцы і жыцці. Яны разам нястомна працавалі, разам адпачывалі (як я любіла гэтыя вячоркі на ганку ў лёгкім змроку; адмахваючыся ад камароў бярозавай галінкай, слухала ўспаміны бабулі, матулі аб вайне, пасляваенным жыцці, людзях вёскі!) і  ніколі не спрачаліся. Без мужчыны ў доме трымалі гаспадарку: карову, цялушку, авечак, свіней і розную птушку. На просьбу дапамагчы скасіць траву, заараць соткі ніколі не адказвалі землякі, а то і матуля бралася за касу на золаку, каб  потым яшчэ паспець на працу ў калгас. Ну, а сушыць сена, жаць жыта, ячмень, капаць бульбу, загнаць карову ў чаргу і іншымі гаспадарчымі абавязкамі была надзелена і я. Так жылі ўсе сельскія дзеці. Затое і сёння помню пах і смак акрайца спечанага бабуляй хлеба, намазанага  свежым, падсоленым маслам, з дамашняй сушанай каўбасой, пханай пальцам, ці вяндлінай. Усе работы  выконвала з жаданнем дапамагчы і аблегчыць жыццё, турботы бабулі і матулі, бо вельмі хацела, каб яны жылі  доўга-доўга. І зараз гаворка не пра мяне, а падзяка, на жаль, запозненая, дарагім мне людзям за жыццёвыя ўрокі, якія я стараюся перадаць сваім дзецям і ўнукам: аддай людзям болей, чым пакідаеш сабе, — не збяднееш, а ўзбагацішся духоўна; думай пра людзей так, як бы ты хацеў ці хацела, каб думалі пра цябе, заўважай найперш станоўчае ў іх учынках; да завяршэння свайго жыццёвага шляху памятай пра дабро, зробленае табе чалавекам, бо забываць, а яшчэ лгаць і красці — самы вялікі  грэх. “Ніколі не бяры без дазволу чужое, даведаюся — рукі паадбіваю, — павучала  мяне матуля, — бо яно не тваё”. Толькі цяпер сівой сваёй галавой разумею, якой жа мудрасцю валодала мая непісьменная мама, ды ў пераважнай большасці і ўсе сельскія жанчыны, з якімі  штодня сустракаліся на калгасных палетках! З 7 гадзін раніцы і да позняга вечара, пакуль не прыйдуць каровы з пашы, шчыравалі на дзялках: палолі, выбіралі  буракі, рвалі, абівалі, слалі, падымалі лён, сушылі сена… Не адчувалі вялікай стомы, відаць, таму, што нашы вяскоўцы ўмелі і працаваць, і жартаваць, расказаць смешную гісторыю пра сябе, ды так, што па наваколлі ад пачутага раздаваўся гром  смеху, а вось сварак паміж суседзямі, сваякамі неяк і не было чутна. Тут жа, на дзялках, хлопцы і дзяўчаты даведваліся пра маёўкі, вяселлі, вырашалі, куды і з кім пойдуць танчыць у наступныя суботу і нядзелю.

Ужо стаўшы зусім дарослай, перабірала рэчы ў маміным чамадане і наткнулася на медалі: “Ветэран працы”, “За доблесную працу”, з  Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве за вырашчаны звяном пад яе кіраўніцтвам лён-даўгунец. Як агнём пеканула: а я і не ведала… Родная матуля, як жа ты даражыла мною, як лю-біла, што ўсюды паспявала і не апусціла рук, не здалася ў той атмасферы здрады, жаноцкага адзіноцтва і сіроцтва, рана страціўшы бацькоў і роднага брата на вайне, ды яшчэ і са мною, маленькім дзіцем, на руках. Падросшы, я задала гэта пытанне і пачула адказ: “Ды не, я не была адна, падтрымлівалі, дапамагалі людзі, тая ж Соня Хасіневіч — ты ж была аднаго ўзросту з Бронікам, а старэйшая, Розачка, гуляла з вамі. Ды і іванаўцы дапамагалі падтрымкай, любілі цябе”. А яшчэ да бабулі Мані прыязджалі пляменнікі Валасовічы, Лукашэ-вічы з дзецьмі, родам з Іванава. Настаўнікі, урачы, выкладчыкі — яны таксама пакінулі след у маім  станаўленні. Да таго ж, мне вельмі хацелася, каб матулі не было сорамна за мяне перад вяскоўцамі. Вось так і расла, як усе дзеці — мае землякі, выхоўваючыся на добрых прыкладах з жыцця родных, жыхароў вёскі, запамінаючы іх мудрыя ўрокі.

Фота 4

Фота 4

Фота 5

Фота 5

 

Вялікая сям’я — дружная сям’я

“Паглядзі, Тамарка, — гаварыла мне бабуля, — на Алёшавых (Аляксей і Вольга Чарнабай. — аўт.): чацвёра дзяцей, усе атрымалі адукацыю, работу, а Іра вунь у райсабесе робіць (гэта было ганарова. — аўт.)”. Увогуле, для Іванава характэрны вялікія сем’і. У маёй бабулі Мані было два браты і тры сястры. Браты Русакі — Адам, Іван і Серафім — па сённяшнім заканадаўстве таксама мелі  мнагадзетныя сем’і. Іх дзеці дастойна ўладкаваліся ў жыцці. Што тычыцца сям’і Адама і Марыі, то іх дом з’яўляўся цэнтрам зносін вяскоўцаў, бо ў ім размяшчалася  гандлёвая крама, загадчыкам якой быў гаспадар. Марыі і Адама ўжо няма сярод нас, але памяць пра гэтых землякоў жыве.

Яны вырасцілі трох сыноў, працавітых, разумных, дапамаглі ім атрымаць вышэйшую адукацыю. Прафесіі двух з іх  паклікалі далёка ад бацькоўскага  дома. А вось Расціслаў Адамавіч  вярнуўся ў суседнюю вёску, у родную гаспадарку і літаральна да гэтага года працаваў ветурачом. Менавіта на яго плечы лёг клопат пра старэнькіх маці і бацьку.

У свой час па маім заданні пазаштатным аўтарам Клецкай раённай газеты  быў напісаны і надрукаваны  артыкул “Маці” пра Т.П. Фалітар (дзявочае  прозвішча), яна тады працавала ў школе настаў-ніцай і жыла ў Клецку. Тамару і яе брата Анатоля я ведала з дзяцінства. Яны раслі ў вёсцы пад “наглядам” строгіх і ў той жа час добрых бацькоў. Такой, бадай, вырасла і Тамара Пятроўна. Застаўшыся маладой удавой з чатырма малымі дзецьмі на руках, яна не скарылася лёсу. Па-ранейшаму працавала ў школе, а пасля ўрокаў зімой і летам, вясной і восенню штодня ехала на веласіпедзе ў Іванава, каб пакарміць карову, авечак, а адтуль везла свежае малако дзецям. Дзякуючы маці, яны не былі абдзелены мяснымі стравамі, дамашняй гароднінай, ягадамі і фруктамі. Дзеці ўжо выраслі, закончылі вышэйшыя навучальныя ўстановы, уладкаваліся на працу ў сталіцы. І калі прыязджаюць, разам з маці абавязкова наведваюцца ў вёску. На мяне са здымка на фотагазеце,  выпушчанай арганізатарамі свята, глядзела прыгожая, маладая дзяўчына з ледзь прыкметнай усмешкай. Нягледзячы на ўзрост, Тамара Пятроўна і зараз — баявая, мэтанакіраваная.

 

Традыцыі

Так, шмат добрых, чулых, клапатлівых  і сумленных лю-дзей родам з нашай вёскі. Гэтыя рысы перадаюцца ад бацькоў — дзецям, ад дзяцей — унукам. Так складваецца  рада-слоўная. Так захоўваюцца традыцыі. І адна з іх, як памятаю з дзя-цінства, — збірацца  разам на маёўкі, вячоркі, у госці да суседзяў і родных на сямейныя, рэлігійныя святы, “нягледзячы на нацыянальнасці і веру, — сказаў Сцяпан Казакевіч. — У нашым сяле жылі беларусы, рускія, татары, палякі, украінцы, жылі дружна. Радасна і хвалююча, што праз шмат гадоў мы зноў сабраліся разам”.

І адбылася гэта важная для нас  падзея на падворку Літвіноў, паважаных гаспадароў. Памятаю, як у іх хаце з’явіўся першы на вёсцы тэлевізар, і мы хадзілі паглядзець на гэты цуд. Прадаўжальнікі  слаўнага роду Літвіноў — дачка Таіса, сын Павел і іх дзеці. Менавіта Т.К. Лембіеўская разам з сынам Сашам арганізавалі і правялі на радасць землякам свята вёскі. Да слёз кранула ўступнае слова Таісы Канстанцінаўны аб родным доме і бацьках. Гучала музыка ў выкананні Сяргея Галубкова з Клецка, ушаноўваліся  старэйшыя жыхары вёскі І.А. Чарнабай (на фота 1 — запальвае лампадку), В.У. Лепяціла, якія ва ўзросце васьмі дзясяткаў гадоў яшчэ трымаюць гаспадарку. Валянціне Уладзіміраўне  дае сілы лес, у якім яна любіць праводзіць вольны час, а Ірыне Аляксееўне — ранішняя гімнастыка, зносіны з людзьмі, цікаўнасць да гісторыі роднага краю, па-дзей, што адбываліся. Валянціна Іосіфаўна  Адамюк прыязджае ў бацькоў-скую хату на лета, і была  адзначана вядучай як добры чалавек, уважлівая, памяркоўная суседка. Зінаіда Чарнабай з сынам  Дзмітрыем пад-трымліваюць у належным  парадку дом свёкра і дзеда, які вырасціў з жонкай трох сыноў. У іх — моцная гаспадарка. Зінаіда Пятроўна — вясёлы чалавек, клапатлівая гаспадыня, любячая  маці дваіх ужо дарослых дзяцей, чуллівая бабуля.

Рада была сустрэцца з адна-класніцай, сяброўкай Валянцінай Драгун (Бялькевіч), яе мужам Валодзем, Ленай Башчынскай, яе дачушкай Волькай Беляновіч, Валянцінам і Людай Русак, Толем і Людай Булавінымі, Валянцінам і Таццянай Лях, Уладзімірам і Га-лінай Страцкевіч, Таісай і Ленай Буката, Ленай, Колем, Таняй — дзецьмі Тамары Свідэрскай (Тамашовай), сем’ямі Тамары Ярмак (Лепяціла), Ждановіч, Карыцкіх, Чарнабай, Лейбук і многімі іншымі землякамі, якія працягваюць добрыя традыцыі сваіх продкаў.

З пяці гадзін вечара і да дзвюх ночы гуло свята. І як трыумф успамінаў — запісаная некалі мелодыя ў выкананні кіркаўскага духавога  аркестра, пад “Прощание славянки” якога адпраўлялі на службу ў армію сыноў, танцавалі на маёўках, гулялі вяселлі. Высока ў неба ўзляцеў фантан іскраў салюта, абвяшчаючы навакольным вёскам аб свяце ў Іванаве.

Яшчэ доўга яно будзе жыць ва ўспамінах тых, хто змог і прыехаў у родную вёску, да бацькоўскай хаты, каб у памяці ўваскрэсіць пражытае, пакланіцца продкам, ушанаваць землякоў, нагадаць пра гераічныя  і працоўныя будні.

І на завяршэнне сваёй споведзі хочацца ўспомніць удзячным словам  жыхароў, якія дапамагалі Таісе Канстанцінаўне з сынам і яе брату Паўлу з сям’ёй у апошнія дні падрыхтоўкі цудоўнага і дарагога сэрцу свята вёскі, —  Дзмітрыя Чарнабая, Леаніда Страцкевіча, Леаніда Саладуху, Наталлю Чарнабай (Плакса).

Да новай сустрэчы, землякі!

 

Тамара КАЛЕЙНІК (ВАСЕЧКІНА),

у 1995 — 2010 гадах —

рэдактар Клецкай раённай

газеты “Да новых перамог”.      

 

4 комментария

4 комментария

  1. wiktoria:

    Pani Tamaro! Powracam do tego tekstu, jest tak pięknie napisany, ze czytam i czytam bez końca.
    Bardzo Panią proszę wziąć adres mojej poczty e-mail, będę czekać na słowo od Pani. Pozdrawiam Wiktoria.
    PS. a może odezwie się jeszcze ktoś z Iwanowa- Lena , albo Walik???

  2. Тамара Васечкина (Калейник:

    Уважаемая пани Виктория Жукевич-Дивота. Мне очень приятно и радостно было читать Ваш отзыв на мою статью. Радостно еще и потому, что я Вас и Вашу маму помню. Настачка -так называла ее моя любимая бабушка Стефания), к которой я бегала, придя со школы, каждый день. А еще мы с моей мамой, когда я была маленькой, жили у Вашей бабушки. После смерти Страцкевича Винцеся его жена Мария пригласила нас жить к себе. Наши хутора находились рядышком. Я Вас, пани Виктория, и Вашу маму очень хорошо помню с того времени, когда Вы приезжали в Беларусь к бабушке Стефании и ее сыну Лене, до сих пор помню ваши подарки мне, очень благодарна Вам за Ваше внимание ко мне и к моей маме. Приятно, что Вы не теряете связь с малой Родиной, где родились. Мою страничку можно найти в Одноклассниках. С благодарностью к Вам Тамара Васечкина (Калейник)

  3. wiktoria:

    Уважаемая Пани Тамара Калейник!
    Сердцем прочитала Пани статъю и сердцем попробую написать коментар.Прошу не смотрет на слабый русский язык, извините мне.
    Не могу найти слова,которые могут отдать то, что я чуствола читаючи. Всё такое блиское и знакома.Вернулось в памяти лето 1956 в Иванове,когда я с моeй мамой приехала до Иванова. Моя мама Анастазия, доч Стефании и Винцентего Чарнобай, дом на хуторе, под лесом.Хутор Василовых принял нас когда вернулись с Сибири, пан Страцкевич хрестный моей мамы,Олга Пиетровна-падруга мамы, я с ней встречалась много раз когда с Несвежанами приезжала на родную землю мамы.Пани Ирина Чарнобай, каждый год мы с ней встречаемся.. Лёня, Ирины брат, Шыманянчин Валик, Лена Лукашевич- то мои друзья с лета 1956. В дому родителей пани Ирины мы беседовали, пани Ольга угощала нас блинами мазаными маслом, калбасой , как Пани пишет , пханой палцем,ветчыной.. мы седели перед домом, отаганялись от комароb и слухали ,как пают кобеты в Кекровщыне. Пани Тамаро , дякую , Пани тронула в моим сердцу струну, которая никогда ние перестанет звучать
    Виктория Жукевич-Дзивота, дочка Анастазии Чарнобай с Иванова,
    proszę o kontakt…mam dużo informacji i fotografii

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!