Кафэ “Сноўскі маёнтак” і ўніверсам “Сноў” запрашаюць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У суботу ў СВК “Агракамбінат  Сноў” адбылося  ўрачыстае адкрыццё  новых аб’ектаў  сацыяльнага  прызначэння: кафэ “Сноўскі  маёнтак”, гасцініцы і ўніверсама “Сноў”.

Пераразаючы сімвалічную чырвоную стужачку, старшыня раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко зазначыў, што адначасовае адкрыццё некалькіх сацыяльна значных аб’ектаў СВК “Агракамбінат  Сноў” — гэта не толькі паляпшэнне гандлёвага і культурнага абслугоўвання жыхароў аграгарадка і раёна, але і сведчанне таго, што агракамбінат, нягледзячы на складаныя ўмовы дзейнасці, працуе ў стабільным рэжыме, штогод нарошчвае аб’ёмы вытворчасці, асвойваючы ўсё новыя і новыя віды дзейнасці.

На ўрачыстым ад-крыцці ўніверсама “Сноў” сімва-лічную чырвоную стужку перарэзваюць Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман, дырэктар універсама Вікторыя Тамашэўская і старшыня раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко

На ўрачыстым адкрыцці ўніверсама “Сноў” сімвалічную чырвоную стужку перарэзваюць Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман, дырэктар універсама Вікторыя Тамашэўская і старшыня раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко

Падчас адкрыцця  “Сноўскага маёнтка”  выступае прараб  аб’екта Алег Малуноў

Падчас адкрыцця “Сноўскага маёнтка” выступае прараб
аб’екта Алег Малуноў

 

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман знаёміць наведвальнікаў з новым культурна-забаўляльным цэнтрам

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман знаёміць наведвальнікаў з новым культурна-забаўляльным цэнтрам

Тавары прапануе прадавец Юлія Бірыла

Тавары прапануе прадавец Юлія Бірыла

На здымку: на ўрачыстым адкрыцці ўніверсама “Сноў” сімва-лічную чырвоную стужку перарэзваюць Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман, дырэктар універсама Вікторыя Тамашэўская і старшыня раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко.

Член Савета Рэспублікі Нацыя-нальнага сходу  Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК «Агракам-бінат Сноў» Мікалай Радаман у сваю чаргу падзякаваў за садзейнічанне ўсім, хто дапамог у рэалі-зацыі праекта, і асабіста Алегу Малунову і Вячаславу Грабёнку, дзякуючы якім ўдалося адкрыць аб’екты ў самыя кароткія тэрміны. Ён падкрэсліў, што ўсе рэканструктаваныя аб’екты адноўлены на карысць усіх працаўнікоў агракамбіната і жыхароў Снова.

Кафэ і гасцініца сталі новымі складнікамі культурна-забаўляльнага комплексу, які атрымаў прапіску ў цэнтры  аграгарадка Сноў у будынку  былога вучэбна-вытворчага  камбіната. Рэканструкцыя апошняга вялася  гаспадарчым спосабам. Першая чарга, у якую ўвайшлі спартыўная зала і більярдная,  была ўведзена ў строй раней. Снаўчане з задавальненнем іх наведваюць, займаюцца фізкультурай, бавяць вольны час.

Знешні выгляд будынка

Знешні выгляд будынка

Падчас адкрыцця кропкі гандлю

Падчас адкрыцця кропкі гандлю

Інтэр’ер гасцініцы

Інтэр’ер гасцініцы

Новы магазін адразу выклікаў цікавасць пакупнікоў

Новы магазін адразу выклікаў цікавасць пакупнікоў

Першыя наведвальнікі гандлевага зала ўніверсама

Першыя наведвальнікі гандлевага зала ўніверсама

Цяпер культурна-забаўляльны цэнтр  набыў свой закончаны выгляд і прымае новых наведвальнікаў. Кафэ размясцілася на  першым паверсе. Яно разлічана  на 80 пасадачных месцаў. Ужо  прымаюцца заказы на  правядзенне юбілейных урачыстасцей, вяселляў і іншых мерапрыемстваў.

Гасцініца знаходзіцца на другім паверсе. Яна мае чатыры двухмесныя і чатыры аднамесныя  нумары. Без сумненняў, гасцям Сноўшчыны яны прыйдуцца даспадобы.

Тут жа, на цэнтральнай вуліцы Леніна, адкрыўся і  ўніверсам  сельгаспрадпрыемства. Яго будынак — былы ўнівермаг  рай-спажыўтаварыства, які агракамбі-нат выкупіў. Пасля рамонту тут  устаноўлена  новае абсталяванне. На першым паверсе можна  набыць прадукты, на другім — прамысловыя тавары.

 Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.