Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 9 °C

“Куточак радзімы, пяшчотны і мілы…”

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 1 0

Свята вёскі. Калі б яно ні праводзілася, заўсёды гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх аднавяскоўцаў. Залатой прыгажуняй-восенню, беласнежнай  зімою, пяшчотна-зялёнай вясною або сонечна-спякотлівым летам яго чакаюць усе, каго аб’ядноўвае свята маленькай радзімы. З гэтым  месцам у некага звязаны ўвесь лёс — аж да 60-годдзя сумеснага жыцця са сваёй другой палавінкай, а нехта немаўляткам яшчэ знаходзіцца ў дзіцячай люльцы. Усім ім пашанцавала жыць тут, у блаславенным  куточку Нясвіжчыны — на макашоўскай зямлі, дзе  ўтульна і цёпла ад  добразычлівых усмешак суседзяў, дзе паважаюць чалавека з багатым жыццёвым вопытам. Гэта свята вёскі  чакалі з асаблівым  нецярпеннем. Удакладнялі адзін у аднаго “Ці будзе?” і “Калі?”  І вось праз некалькі дзён пасля вялікага свята — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — вяскоўцы сабраліся дружна гуртам у цэнтры, куды па традыцыі запрасілі іх Гарадзейскі сельскі выканаўчы камітэт і Астроўскі сельскі дом культуры. Арганізатарам хацелася парадаваць вяскоўцаў — старанных, сумленных, працавітых. Назва была ў свята адпаведная — “Куточак радзімы, пяшчотны і мілы”.



SAM_3854 SAM_3860 SAM_3874 SAM_3880

Як  сведчаць дакументальныя звесткі, вёска Макашы  мае ўжо 220-гадовую гісторыю.

У макашоўскую “глядзельную залу” сабраліся не толькі мясцовыя жыхары, але і іх суседзі з навакольных вёсак. Добры пачатак дзеі паклала выстава мясцовых умеліц — работы з бісеру Людмілы Яніска і вышыўка  крыжыкам Вольгі Лашук. Радавалі вока вышыванкі і вязаныя дыванкі  Ларысы Рафальскай і Феафаніі Пятроўны Бука.  Самабытным каларытам аздобілі свята  вёскі  тканыя пакрывалы і ручнікі Ганны Юстынаўны Лашук.

У гэты святочны дзень усіх прысутных вітаў дырэктар ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Васіль Халопіца. Ён павіншаваў вяскоўцаў з юбілейнай датай, пажадаўшы ўсіх зямных даброт.

У той дзень у Макашах нікога не пакінулі без увагі, асабліва тых, хто не змог прысутнічаць на мерапрыемстве па стане здароўя. Так, напрыклад, цёплыя словы гучалі ў адрас Браніславы Іосіфаўны Верамецька — самай сталай, 98-гадовай жыхаркі Макашоў, якая цяпер пражывае ў дачкі ў Баранавічах.

Музычныя падарункі і цёплыя  словы ў свой адрас атрымлівалі  людзі самага рознага ўзросту — малалетні вязень фашызму гадоў Вялікай Айчыннай  вайны Таццяна Ільінічна Жэрка, жыхарка паважанага ўзросту Феафанія Пятроўна Бука, самы маленькі вясковец —  3-гадовы Саша Жэрка.

У Макашах заўсёды жылі добрыя гаспадары. І сёння яны  ёсць, і многія служаць прыкладам для іншых. Іх сядзібы вылучаюцца акуратнасцю, чысцінёй, дагледжанасцю. Больш за ўсё вока прахожага затрымліваецца на падворках Валянціны  Фёдараўны і Уладзіміра  Вікенцьевіча Абрамовічаў, а таксама Леакадзіі Іосіфаўны Няглюй.  Добрых гаспадароў павіншавалі пад апладысменты аднавяскоўцаў. Старшыня Гарадзей-скага сельскага выканаўчага камітэта У.П. Курачыцкі падзякаваў макашоўцам і павіншаваў усіх прысутных са святам, пажадаўшы здароўя, шчасця і заўсёды добрага настрою.

Не засталіся без увагі мнага-дзетныя сем’і Алены і Уладзіміра Жэркі, Марыны і Віктара  Несцярэнкі. Разам з музычнымі падарункамі ім уручылі  і сувеніры на памяць.

На Нясвіжскай зямлі заўсёды ў пашане быў чалавек працы, дзе б ён ні працаваў — на збожжавай  ніве, за лічыльнай  машынай ці за  рулём аўтамабіля. Таму і ў Макашах віталі ветэранаў працы, якія сёння  знаходзяцца на заслужаным  адпачынку. Сярод іх — Станіслаў Станіслававіч Жэрка, Ганна Юстынаўна Лашук, Любоў Васільеўна Солтан, Міхаіл Фёдаравіч Крупец, Алена Стэфанаўна Гайдукова, Марыя Рыгораўна Жэрка, Ніна Рыгораўна Жэрка, Ядзвіга Іосіфаўна Жэрка, Браніслаў Міхайлавіч Крупец, сям’я ветэранаў працы — Мікалай Яўгеньевіч і Яніна Іосіфаўна Чыжэў-скія.

Людзі весяліліся, абменьвалі-ся ўсмешкамі, танцавалі і віталі артыстаў — удзельнікаў аматарскай творчасці Астроўскага  СДК, якіх  прадстаўляла вядучая — загадчыца СДК Святлана  Майсейчык. Жартамі і забаўляльнымі гумарэскамі  падтрымлівалі  настрой Вера Андрэева і Зінаіда Валочнік. З сольнымі  нумарамі выступілі  Віялета Хваль, Марына Кунік, Ірына Кішко, Іна Акулава. Даспадобы прыйшлося гледачу выступленне жаночай вакальнай групы  “Спатканне” Астроў-скага СДК, дуэта    Ірыны Сідарэвіч і Таццяны Ройка. Падарункам для макашоўцаў стала песня  Сяргея Шарапы  “Стары млын”, якую ён склаў і выканаў у гонар  юбілею вёскі.

Далёка плылі ў той дзень спевы над хатамі, над палеткамі. Застануцца ў памяці  шчырыя словы артыстаў і гасцей свята ў адрас вяскоўцаў. А падарункі-сувеніры, прадастаўленыя спонсарам — мясцовым сельгаспрадпрыемствам — будуць нагадваць людзям пра іх маленькія  перамогі, юбілеі і сямейныя даты, якія  сонечным ліпеньскім струменьчыкам  уліліся ў істотную дату — 220-гадовы юбілей роднай вёскі Макашы.

На здымках: моманты свята вёскі Макашы.

“НН”.

 

1 Comment

1 Comment

  1. Julita:

    «Як сведчаць дакументальныя звесткі, вёска Макашы мае ўжо 220-гадовую гісторыю.»
    Wioska jest duzo starsza. Pierwsze zapisy urodzen dzieci w Makaszach, jakie sa w moim posiadaniu pochodza z roku 1687. Moze sa tez i wczesniejsze?

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!