“Летні настрой” у гарадскім парку

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па добрай традыцыі,

якая склалася не так даўно, але прыйшлася вельмі

даспадобы несвіжанам

і гасцям горада, у мінулую

нядзелю ў старадаўнім

Радзівілаўскім парку прайшоў чарговы канцэрт у рамках дзён культуры 2017 года.

Выстава работ майстроў народнай творчасці РЦНТ  і ўдзельнікаў народнага клуба майстроў “Дыяменты  Нясвіжскага краю” РЦК выклікала непадробную цікавасць  не толькі ў дарослых, але і ў самых маленькіх гледачоў

Выстава работ майстроў народнай творчасці РЦНТ
і ўдзельнікаў народнага клуба майстроў “Дыяменты
Нясвіжскага краю” РЦК выклікала непадробную цікавасць
не толькі ў дарослых, але і ў самых маленькіх гледачоў

Спявае Алена Хлебавец

Спявае Алена Хлебавец

На сцэне — харэаграфічны калектыў “Натхненне”

На сцэне — харэаграфічны калектыў “Натхненне”

Увазе гледачоў свае праграмы прадставілі раённы цэнтр народнай творчасці і Новагарадзейскі сельскі цэнтр культуры і адпачынку. Святочную праграму адкрыў адзін з самых папулярных калектываў нашага раёна — народны ансамбль песні “Згода” РЦНТ пад кіраўніцтвам Іны Філіпавай. Пасля яго, як у калейдаскопе, яркія, таленавітыя выступленні змянялі адно аднаго, выклікаючы ўсмешкі і дружныя воплескі гледачоў усіх узростаў. А яны шчыра падтрымлівалі апладысментамі харэаграфічныя замалёўкі калектыву “Натхненне” РЦНТ, якім кіруе Анастасія Стульба, ансамбль песні “Каскад” Новагарадзейскага СЦКіА (кіраўнік Таццяна Язэпчык), салістаў Наталлю Канановіч, Алену Хлебавец, маці і дачку Таццяну і Ганну Язэпчык, якія спяваюць кожная па-свойму прыгожа і непаўторна. Таццяна Язэпчык, напрыклад, на радасць пры-хільнікам творчасці Валерыя Меладзэ ўпершыню на гэтым канцэрце прадставіла песню з яго рэпертуару “Пабудзь са мною”. Яна прагучала ў жаночым выкананні так арыгінальна і цікава, што не магла не выклікаць гарачых апладысментаў гледачоў.

 

З пісьма ў рэдакцыю

“… Колькі было праспявана прыгожых беларускіх песень, паказана танцаў,  колькі падаравана гумару! Беларуская мова, беларускія касцюмы — гэта яскравыя прыкметы нашай культуры. Жадаю ўсім работнікам культуры працягваць і далей сваю прыгожую, патрэбную людзям справу!..”

Раіса БАЛЫКА,

глядачка канцэрта, жыхарка Салігорска.

 

Нікога не пакінула раўнадушным і гумарыстычная інсцэніроўка Новагарадзейскага СЦКіА “Паездка ў Турцыю”, дзе вельмі арганічна “жылі” ў сваіх вобразах Лідзія Галубко і Святлана Мартос.

Увогуле, у канцэрце так удала спалучылася эстрадная і народная эстэтыка, што ён атрымаўся цікавым для гледачоў з рознымі густамі, і яны з задавальненнем прынялі запрашэнне на наступную музычную імпрэзу такога кшталту, якая плануецца на тым жа месцы у 15.00 ў наступную нядзелю. Свае праграмы там пакажуць артысты-аматары з Навасёлкаўскага СЦК і Завітанскага СКБ.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.