Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

Месца ў інтэрнэт-прасторы

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

На мінулым тыдні

у Маладзечне адбыўся

рэгіянальны

семінар-практыкум

«Інфармацыйнае

забеспячэнне сацыяльна-

эканамічнага развіцця Мінскай вобласці і задачы

сродкаў масавай

інфармацыі». Выступаючы перад сабраўшыміся,

міністр інфармацыі

Рэспублікі Беларусь



Лілія Ананіч зазначыла,

што айчынным сродкам

масавай інфармацыі

неабходна павышаць

якасць работы

ў інтэрнэт-прасторы.

Любанец

 

Інтэрнэт прынёс у журналістыку новыя трэнды, адзначыла міністр. «Глыбока перакананая, што трэба рабіць чарговы крок наперад, — заявіла Лілія Ананіч. — Трэба ў кожнай рэдакцыі мець работнікаў або нават структуру, якія будуць мэтавым чынам працаваць у інтэрнэт-прасторы. Проста сайт з неабнаўляемай або нерэгулярна абнаўляемай інфармацыяй нікому сёння не патрэбны, патрэбныя сайты, якія абнаўляюцца кругласутачна. Акрамя таго, патрабуецца праводзіць работу ў сацыяльных сетках».

На думку кіраўніка Мінінфарма, па-іншаму складана пазнаваць, як на публікацыю адрэагавалі спажыўцы інфармацыі. Гаворачы аб задачах рэгіянальнай прэсы на сучасным этапе развіцця, Лілія Ананіч падкрэсліла, што павінна быць прадстаўлена аб’ектыўная карціна жыцця, але карціна стваральная, каб пасля чытання інфармацыі з’яўлялася жаданне ўдасканальвацца. Такая задача патрабуе новых падыходаў у журналістыцы, адпаведна — і больш якаснай падрыхтоўкі журналісцкіх кадраў.

Дарэчы, падчас мерапрыемства адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання Ганаровымі граматамі Міністэрства інфармацыі. Адну з іх за плённую працу па інфармаванні насельніцтва, высокі прафесіяналізм, усебаковае і аб’ектыўнае асвятленне падзей грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця рэгіёна з рук міністра атрымала намеснік галоўнага рэдактара нашага выдання Соф’я Любанец. Сардэчна віншуем!

«НН».

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!