На дапамогу барысаўскім хлебаробам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

день строителя1

У нядзелю, 13 жніўня, наш раён адправіў 15 збожжаўборачных камбайнаў на дапамогу барысаўскім  хлебаробам.

Пунктам збору стала мяжа паміж Нясвіжскім і  Стаўбцоўскім раёнамі. 6 гадзін раніцы. Кожны камбайн з сельгаспрадпрыемстваў суправаджаў хто-небудзь з галоўных спецыялістаў — інжынер або аграном, з ААТ “Лань-Нясвіж” — дырэктар з інжынерам.

Сказаць камбайнерам добрыя словы ў дарогу прыехалі старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко, яго першы намеснік, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец, прысутнічаў начальнік  дзяржаўтаінспекцыі РАУС  Уладзімір Казакевіч.

Іван Іванавіч Крупко ўручыў усім членам экіпажаў збожжа-ўборачных камбайнаў Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама  за іх гатоўнасць прыйсці на дапамогу іншым  гаспадаркам Міншчыны, застаўшыся без дамашняга  камфорту і высокіх намалотаў на палях Нясвіжскага раёна.

день строителя

Убіраць барысаўскую ніву  па-ехалі старшы камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў” Анатоль Абрамовіч, старшы камбайнер Віктар Драздоў і камбайнер  Ігар Скрыба з ААТ “Лань-Нясвіж”, старшы камбайнер Ігар Есін і камбайнер  Уладзімір Міхайлоўскі з ААТ “Юшавічы”, старшы камбайнер Юрый Зубовіч і камбайнер Васіль Саковіч з ААТ “Сейлавічы” і іншыя працаўнікі. Суправаджалі калону аўтамашыны ДАІ, РАНС, хуткай медыцынскай дапамогі і службы дзяржтэхнагляду. Дапамогу ад нашага раёна прыняло пяць  гаспадарак Барысаўскага: “Зембінскі”, “БарысаўСаюзАгра”,  “Міраполле”, “Суворава” і “Карсаковіцкі”.

На здымках — моманты ўзнагароджвання камбайнераў Падзякай старшыні райвыканкама і адпраўкі камбайнаў на Барысаў.

 

У тэму

“Чалавечы фактар на  ўборачнай — гэта самае галоўнае”, — падкрэсліў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас  наведвання збожжавай нівы ў Івацэвіцкім раёне.

 

На раніцу 15 жніўня  хлебаробы краіны атрымалі 5,5 млн. тон збожжа.

 

У пятніцу хлебаробы Міншчыны  выйшлі на намалот 1 000 000 тон збожжа.  Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці — 38,2 ц/га, убрана 67,8 % пасеваў.

 

У нядзелю, 13 жніўня, чатыры камбайнеры Нясвіжчыны пераступілі 2-тысячны рубеж намалоту. Гэта  Сяргей Касцюкевіч, Сяргей Вайняк, Аляксандр Грынаш і Уладзімір Яфімчык з СВК “Агракамбінат Сноў”.

 

У нядзелю ж на ўсёй 810-гектарнай плошчы  першымі ў раёне завяршылі жніво хлебаробы ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”. У панядзелак, 14 жніўня, з ім справіліся  ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” і ЗАТ “1 Мая”.

 

 

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.