Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Прыстасавацца да змен надвор’я

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Народная прымаўка “Дождж ідзе не тады, калі просяць, а тады, калі жнуць і косяць” нара-дзілася, безумоўна, не на пустым месцы, а як вынік назіранняў за  прыроднымі з’явамі. І як доказ таму — сёлетняе жніво. Паведамленні пра стан надвор’я — як паведамленні з месц дыслакацыі праціўніка: 28 ліпеня — сонечна, але вечарам месцамі ўсё ж быў дождж; 29 ліпеня — дождж; 30-га — сонечна; 31-га — днём сонечна, пасля 17.00 — навальніца, парывісты вецер; 1 жніўня — сонечна… І хоць фразу “бітва за ўраджай” прынята ўжо лічыць архаізмам, у гэтыя дні камбайнеры сапраўды  змагаюцца. З капрызамі надвор’я, з яго рэзкімі зменамі па некалькі разоў на працягу сутак. Выгадваюць кожную га-дзіну, калі збажына  абветрае пад сонцам, каб уключыць рухавікі камбайнаў. І тады іх гул зліваецца ў полі са звонам налітых каласоў.



Сямейны экіпаж  Дзмітрыя і Аляксандра Мамчыц у ЗАТ “1 Мая” намалаціў 339 т збожжа і займае  2 месца ў гаспадарцы

Сямейны экіпаж Дзмітрыя і Аляксандра Мамчыц у ЗАТ “1 Мая” намалаціў 339 т збожжа і займае 2 месца ў гаспадарцы

Вось, напрыклад, у ЗАТ “1 Мая” ў панядзелак камбайны ўбіралі азімую пшаніцу на 78-гектарным полі каля возера  ў Пляшэвічах, другое звяно  там жа — фуражны ячмень на 66-гектарным полі, трэцяе звяно — ячмень піваварны на 140-гектарным полі ў Лявонавічах. І працавалі б пры добрым раскладзе да палавіны дзясятай гадзіны вечара, а так давялося  пакінуць поле каля 18 гадзін — пад дажджом і пад раскаты грому. Назаўтра змаглі прыступіць да работы толькі ў 11.30 — пільнавалі, з нецярпеннем чакалі, калі знізіцца вільготнасць пасеваў.

У закрытым акцыянерным таварыстве 12 збожжаўборачных камбайнаў. Маркі іх — самыя розныя: “Лексіён-580” і “Лексіён-560”, “Джон Дзір” і “КЗС-1218”, “Ліда-1300” і “Дон-1500Б”. Ім трэба ўбраць сёлета 1980 гектараў збожжавых і зернебабовых. Па стане на раніцу 3 жніўня ўраджай сабралі з плошчы 568 гектараў, што складае 29 % ад неабходнага — а гэта лепшы паказчык па раёне. З аднаго гектара намалочваюць па 50,2 цэнтнера зерня. Ёсць надзеі на павелічэнне аддачы гектара, таму што палі з азімай пшаніцай радуюць галоўнага агранома гаспадаркі Анатоля Міхлая.

Як расказаў нам Анатоль Іванавіч, стараюцца камбайнавыя экіпажы ў складзе старшага  камбайнера Дзмітрыя  Мамчыца і камбайнера Аляксандра Мамчыца (сына і бацькі), якія працуюць  на “Лідзе-1300”.

Экіпаж старшага камбайнера Аляксандра Кіпроўскага і камбайнера Артура Кіпроўскага (бацькі і сына), якія кіруюць “КЗС-1218”. Экіпаж у складзе старшага камбайнера Сяргея Піваварэвіча і яго сына Яўгена (камбайн “Джон Дзір”).

На адвозку збожжа ад камбайнаў занараджваюць 10 аўтамашын. Шчыра працуюць Барыс Руснак на “ЗІЛ-555”, Дзмітрый Кірычэнка на такой жа машыне, Васіль Галуза на “МАЗ-555142”, іншыя вадзіцелі. Аўтамашыны, як і збожжавыя камбайны, належным чынам былі  падрыхтаваны да жніва, загерметызаваны, каб не дапусціць страт збожжа.

У Салтанаўшчыне і Лявонавічах працуюць збожжавыя  сушылкі, якія дапрацоўваюць зерне да належных кандыцый. На першай стараецца аператар Георгій Гур’янаў з памочнікам Аляксандрам Лейбукам. На другой — Сяргей Юнкевіч, Аляксандр Скроцкі, Віктар Гар-дзяйчук.

Услед за ўборкай збожжа першамайцы ўбіраюць салому. Задзейнічана, як расказаў галоўны аграном, шэсць прэсаў. Спецыяліст адзначыў механізатараў Станіслава Флер’яновіча і Мікалая  Лепяцілу. Услед звяно па звозцы саломы дастаўляе рулоны  да фермаў, дзе яны  складзіруюцца.

Усе ўдзельнікі жніва атрымліваюць на рабочым месцы гарачыя абеды і падвячоркі. Іх гатуюць у сталовай акцыянернага таварыства. Кожны дзень туды паступае заказ амаль на 70 чалавек.

Усё накіравана на тое, каб  высокапрадукцыйна выкарыстаць кожную пагодлівую гадзіну, убраць вырашчаны  ўраджай хутка і без страт.

“НН”.

 

У тэму

.2 жніўня хлебаробы краіны дасягнулі намалоту збожжа ў першы мільён тон.

.Згодна з папярэднімі данымі, у Беларусі плануецца сабраць сёлета каля 8 млн. тон збожжа.

.Ураджай  чакаецца на 20 % вышэй за  мінулагодні.

.Па сярэдняй ураджайнасці збожжавых — каля 34 ц/га — наша краіна лідзіруе сярод краін СНД.

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!