Разабрацца з праблемамі на месцы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

кобяков

Выязное пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў адбылося ў Барысаве. Дэлегацыя на чале з Прэм’ер-міністрам Андрэем Кабяковым наведала буйныя прад-прыемствы Барысаўскага раёна, а таксама разгледзела шэраг найбольш праблемных пытанняў.

Прадстаўнікі міністэрстваў азнаёміліся з ходам рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па зборцы легкавых аўтамабіляў «БЕЛДЖЫ». Таксама не абышлі бокам рэканструкцыю ампульнай вытворчасці на хрустальным заводзе і праект па інвеставанні ў развіццё завода «Аўтагідраўзмацняльнік».

Як адзначыў Прэм’ер-міністр, падобныя паездкі не з’яўляюцца чымсьці незвычайным. «Кіраўнік дзяржавы паставіў задачы ўраду прыняць неабходныя меры па развіцці буйных рэгіянальных цэнтраў накшталт Оршы, Барысава, Баранавіч, Бабруйска. Мы вызначылі для сябе такі фармат работы, пры якім вывучаем праблемы на месцах падчас выязных пася-джэнняў, што лічым найбольш комплексным падыходам», — растлумачыў Андрэй Кабякоў.

«Звязда».

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.