Роднае, блізкае, светлае…

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У мінулую субботу адшумела, адспявала, адтанчыла свята вёскі Цякалаўшчына, што знаходзіцца на тэрыторыі Ланскага сельсавета. Зараз у ёй жыве 33 чалавекі, і цяжка будзе пералічыць усіх тых, каму гэты куток беларускай зямлі даў пуцёўку ў жыццё, у вялікі свет. А тое, што на свята сабралася шмат мясцовых жыхароў і іх нашчадкаў, якія не паленаваліся прыехаць з іншых месцаў, стала сведчаннем таго, што яны любяць сваю малую радзіму і шануюць свае карані. 

Фота 1

Фота 1

Фота 2

Фота 2

Фота 3

Фота 3

Фота 4

Фота 4

 

Дарэчы, менавіта з ушанавання старэйшага пакалення і пачалося святочнае мерапрыемства. Першай віншаванні прымала старэйшая жыхарка вёскі Соф’я Іванаўна Фалітар (фота 1), якая нядаўна адзначыла свой 90-гадовы юбілей. Яна нарадзіла і выхавала траіх дзяцей, мае 5 унукаў і 7 праўнукаў. 80 гадоў споўнілася Марыі Іванаўне Шчэрбач, з іх 37 яна ад-працавала медсястрой у цэнтральнай раённай бальніцы. Самыя цёплыя словы і памятныя падарункі таксама былі адрасаваны Соф’і Іванаўне Варона, Вользе Аляксееўне Гуцька, Вользе Іванаўне Кудрук, Марыі Пятроўне Пархомчык, Яніне Іосіфаўне Скроцкай, Валянціне Лявонаўне Кудрук, Валянціне Міхайлаўне Грынкевіч і Валянціне Вікенцьеўне Кавальчук.

Асобныя віншаванні былі выказаны і тым, хто ў 2017-м адзначыў юбілейныя дні нараджэння, круглыя сямейныя даты і проста ўжо вельмі шмат гадоў ідзе па жыцці побач. Так, 75 гадоў споўнілася Вячаславу Міхайлавічу Гуцька, які разам з жонкай Янінай Уладзіміраўнай (фота 3) сёлета святкуе яшчэ адзін юбілей — 50 год сумеснага жыцця, 60 — старасце вёскі, арганізатару свята Людміле Іванаўне Кудрук (фота 8). 55 гадоў у гэтым го-дзе адсвяткавала Ядзвіга Міхайлаўна Кісель, сям’я якой адзначыла таксама сёлета крыштальны юбілей — 15-годдзе сумеснага жыцця, а па 30 споўнілася Дзянісу і Таццяне Макаўчык, у якіх падрастае дачушка Вікторыя. Рука аб руку ідуць па жыцці ўжо 54 гады Ганна Сцяпанаўна і Іван Міхайлавіч Грынкевіч, 52 гады — Ніна Іванаўна і Віктар Міхайлавіч Васіленкавы, 44 гады — Валянціна Рыгораўна і Лявон Іванавіч Галабурда.

Асаблівыя словы віншаванняў былі адрасаваныя бацькам самых маленькіх жыхароў Цякалаўшчыны — двухмесячнага Ванечкі Захарава (фота 4) і Максімкі Віскушчэнкі, якому споўнілася 4 месяцы. Яны атрымалі памятныя падарункі для сваіх немаўлят, а вяскоўцаў, асабліва маладыя сем’і і дзяцей — будучыню вёскі — павіншавала старшыня аддзялення Беларускага Саюза жанчын Першамайскага раёна г. Мінска Таісія Пужэвіч. Яна таксама ўручыла маладым бацькам падарункі ад сваёй арганізацыі, а музычныя віншаванні падарыла жыхарам вёскі член праўлення названага аддзялення, спявачка Надзея Лядоўская.

Многія вяскоўцы шмат гадоў аддалі мясцоваму сельгаспрадпрыемству, некаторыя і зараз працягваюць працаваць. Гэта Расціслаў Вікенцьевіч Верамейчык, Анатоль Канстанцінавіч Макаўчык, Галіна Аляксандраўна Макаўчык, Іван Іванавіч Кудрук, Ганна Міхайлаўна Гуцька. Ад імя кіраўніцтва ЗАТ “1 Мая” да іх, а таксама да ўсіх працаўнікоў палёў і ферм — жыхароў Цякалаўшчыны — звярнуўся са словамі віншавання і ўдзячнасці галоўны эканаміст гаспадаркі Іван Слуцкі.

Асобным момантам свята стала ўшанаванне памяці аднавяскоўцаў, якія абаранялі Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ім — і тым, хто не вярнуўся з поля бою, і тым, хто яшчэ змог паўдзельнічаць у пасляваенным аднаўленні народнай гаспадаркі і сумленна працаваў у мірны час — была прысвечана хвіліна маўчання.

Фота 5

Фота 5

Фота 6

Фота 6

Фота 7

Фота 7

Фота 8

Фота 8

Фота 9

Фота 9

Цікавая Цякалаўшчына яшчэ і тым, што ў гэтай невялікай вёсцы жывуць 4 работнікі культуры — хоць яны ўжо і на заслужаным адпачынку, але звычцы радаваць людзей не здраджваюць: адпрацаваўшы шмат гадоў мастацкім кіраўніком Лявонавіцкага СДК, пасля выхаду на заслужаны адпачынак, стварае цудоўныя вышываныя работы Раіса Іванаўна Кароль (фота 9), працягвае працаваць вопытнейшы дырэктар Лявонавіцкага СДК Ядзвіга Мікалаеўна Верамейчык, заўсёды знаходзіцца ў гушчыні жыцця былы загадчык Смаліцай сельскай бібліятэкі-клуба, актыўная ўдзельні-ца былога Лявонавіцкага народнага хору, а зараз стараста вёскі Цякалаўшчына Людміла Іванаўна Кудрук. Шмат гадоў аддала Цякалаў-шчынскай сельскай бібліятэцы былы бібліятэкар Яніна Ула-дзіміраўна Гуцька.  Іх віншавала прафсаюзны лідар цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы раёна Зоя Сілкова, а музычны падарунак ім уручыла кіраўнік народнага ансамбля песні “Згода” Іна Філіпава.

Увогуле Цякалаўшчына падарыла Нясвіжчыне і Беларусі шмат цікавых людзей, якія сталі яе гонарам. Гэта, напрыклад, кандыдат фізіка-матэматычных навук, навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук І.М. Калоша, урач анколаг-мамолаг І.І. Кудрук, паэт В.К. Хмарук, прадпрымальнікі А.М. Гудзька і М.В. Шчэрбач, а таксама многія іншыя былыя вяскоўцы, якія зараз жывуць і працуюць у самых розных сферах.

З гонарам за сваіх землякоў і падзякай за іх добрасумленную працу перад прысутнымі выступілі старшыня Ланскага сельвыканкама Аляксандр Лях і кіруючы справамі гэтай жа ўстановы Людміла Буглай. Людміла Іосіфаўна таксама з задавальненнем уручыла ўзнагароды вяскоўцам — пераможцам і прызёрам конкурса на лепшы падворак. Імі сталі Валянціна Вячаславаўна (фота 2) і Анатоль Аляксеевіч Мурашка, што дбайна даглядаюць бацькоў-скую хату (1 месца), Валянціна Вікенцьеўна Кавальчук (2 месца), а таксама Ядзвіга Міхайлаўна Кісель і Алена Аляксееўна і Ігар Міхайлавіч Скрыба, якія раздзялілі трэцяе месца.

Для таго, каб ідэя правядзення свята ўвасобілася ў жыццё, неацэнную дапамогу аказалі спонсары: ЗАТ “1 Мая”, прад-прымальнік Міхаіл Шчэрбач, аддзяленне Беларускага Саюза жанчын Першамайскага раёна г. Мінска, прафсаюзныя арганізацыі райспажыўтаварыства, раённага вузла паштовай сувязі, медыкаў і работнікаў культуры.

Прыўзнятую атмасферу на 147-годдзі вёскі дапамаглі стварыць вядучыя мерапрыемства: стараста Цякалаўшчыны Люд-міла Кудрук і дырэктар раённага цэнтра народнай творчасці Наталля Богуш (на фота 2 справа), фальклорная група былога Смаліцкага СК (фота 7), загадчык Лявонавіцкай сельскай бібліятэкі Ірына Дранчук, знакамітая прыпевачніца Ірына Мікалаеўна Шчурская (на фота 5 з акампаніятарам Юрыем Гапановічам), салісты Мілана Сакальчук і Аляксандр Кудрук. Усе прысутныя таксама маглі палюбавацца на выставу вырабаў народных майстроў, якую падрыхтаваў РЦНТ.

Свята працягнулі самадзейныя артысты Навасёлкаўскага сель-скага дома культуры Капыльскага раёна, а завяршылася яно дыскатэкай, дзе было весела і шматлюдна, бо і вяскоўцам, і іх родным і сябрам з іншых мясцін было што ўспомніць і пра што пагаварыць. Усіх — і маладых, і сталых — тут аб’яднала любоў да роднага кутка, з якога кожнаму з іх адкрылася дарога ў жыццё, у вялікі свет.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ. 

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.