СМІ МІНШЧЫНЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

журналисты

У мінулую пятніцу ў Маладзечне прайшоў рэгіянальны семінар-практыкум, на якім абмяркоўвалася пытанне павышэння значнасці і эфектыўнасці журналісцкай працы. Удзел у мерапрыемстве прынялі міністр інфармацыі Лілія Ананіч, намеснік старшыні мінабл-выканкама Віктар Сірэнка, генеральны дырэктар РУП “БелТА” Дзмітрый Жук, галоўныя рэдактары раённых СМІ і іншыя зацікаўленыя асобы.

На сустрэчы разглядаўся першы вопыт работы газеты “Мінская праўда” па выпуску інтэграванага выдання і стварэнні аб’яднанай рэдакцыі, якасць работы ў інтэрнэт-прасторы, у тым ліку ў сацыяльных сетках, шляхі выхаду рэгіянальнай прэсы і інтэрнэт-праектаў на новы ўзровень.

Міністр інфармацыі Лілія Ананіч аб’явіла аб правядзенні творчага конкурсу на лепшае асвятленне ўборачнай кампаніі.

За плённую працу па інфармаванні насельніцтва, высокі пра-фесіяналізм, усебаковае і аб,ектыўнае асвятленне падзей грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця рэгіёна яна ўручыла Ганаровыя граматы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь некалькім прадстаўнікам раённых СМІ, у тым ліку намесніку галоўнага рэдактара дзяржаўнай установы “Рэдакцыя газеты “Нясвіжскія навіны” і праграмы радыёвяшчання “Раніца Нясвіжчыны” С.У. Любанец.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.