Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

“Свеклавічная”: рапс пасеяны, на чарзе — сяўба азімых збожжавых

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

22 жніўня ў дзяржаўным прадпрыемстве  “Эксперыментальная база “Свеклавічная” пасеялі азімы рапс на ўсёй 150-гектарнай плошчы.  Для гэтага механізатару Пятру Губею, які працуе на  трактары “Джон Дзір 8430”, спатрэбілася 4 дні.

трактор весной



Размясцілі азімы рапс пасля азімага трыцікале. Унеслі ў глебу фосфарныя і калійныя ўгнаенні. Узараў поле механізатар  Уладзімір Панкрат на МТЗ-3022. А перадпасяўную апрацоўку на МТЗ-1221 з АКШ-6,0 правёў Яўген Катлубай. Для сяўбы выкарыстоўвалі гібрыды “брэнтана” фірмы  “Байер” і “мерсэдэс” фірмы “Рапуль”.

Сёлета азімы рапс  даў у сельгаспрадпрыемстве па 51,9 цэнтнера алейнага насення з гектара — гэта другі паказчык у раёне пасля СВК “Агракамбінат Сноў”. Пад ураджай 2018 года плошчу пад гэтай культурай павялічылі на 40 гектараў.

— На палях зараз вядзём шматлікія іншыя работы, — расказвае галоўны аграном  эксперыментальнай базы Яўген Саліта. — Працягваецца ўборка саломы. На яе  прэсаванні заняты механізатары Павел Крэнь і Георгій Новік. Пад азімыя ўносяць мінеральныя ўгнаенні Аляксей Сягай і Іван Пічкоўскі. Вядзецца ворыва глебы. У гэту работу яшчэ ўключыўся Рыгор Ярмохін на МТЗ-3022. Уносім гліфасаты.  Ідзе вывазка арганікі пад азімыя трыцікале і пшаніцу. Яны зоймуць адпаведна 300 і 450 гектараў.

На збожжавым складзе ў пасёлку Ударным працуе  спецыяльная лінія па падрыхтоўцы  насення. Для сяўбы на сваіх палях яго сёлета патрэбна  150 тон. А як  насенняводчая гаспадарка,  “Свеклавічная” плануе яшчэ 300 тон рэалізаваць.

На збожжавы азімы клін механізатар Пётр Губей выведзе пасяўны агрэгат у першай дэкадзе верасня.

Як паведамілі “НН” у дыспетчарскай райсельгасхарчу, па стане на раніцу 24 жніўня сяўбу азімага рапсу завяршылі таксама ААТ “Нясвіж-скія Астроўкі”, СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ  “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. Яго пасеяна па раёне 1265 га (80,1 %).

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!