Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Сёння выйшаў на поле наш край

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Сёння выйшаў на поле 

наш край,

На багатую хлебам уборку,

І жытнёвы калышацца гай

На палях, на лагчынах,

пагорках.

Фота 1

Фота 1

 

З гэтых вершаваных радкоў пачалося раённае свята “Зажынкі-2017”, якое прайшло на адным з палёў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”. На прыгожа аформленай пляцоўцы сабраліся яго ўдзельнікі — механізатары і ва-дзіцелі (фота 4), якія занятыя на жніве, школьнікі, жыхары вёскі, калектывы мастацкай сама-дзейнасці. Удзел у свяце бралі старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко і яго першы намеснік, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец, старшыня райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар Нясвіж-скага хлебазавода Алена Краўчэня, член Савета Рэспублікі, старшыня праўлення  СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман, кіраўнікі сельгас-прадпрыемстваў раёна (фота 2), былы кіраўнік ААТ “Нясвіж-скія Астроўкі”       Людміла Гутнік, настаяцель храма Велікамучаніка Георгія Перамаганосца аграгарадка Астроўкі протаіерэй Ігар Яфімчык і пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы ксёндз Пётр Шарко. Усім пачэсным гасцям былі ўручаны караваі з мукі леташняга ўраджаю.



Адкрыў свята прывітальным словам старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко. У сваёй прамове ён адзначыў, што хлебаробаў сёлета чакае вялікая работа — ім трэба ўбраць у раёне больш за 22000 гектараў збожжавых і зернебабовых. І, як паказаў аб’езд палёў, які прайшоў перад зажынкамі, там, дзе ад пачатку да канца была вытрымана тэхналогія сяўбы і вырошчвання, стаіць выдатная збажына, і ў нас ёсць усе падставы сёлета спадзявацца на добры ўраджай. І не толькі збожжавых, але і буракоў, і кармоў, і для хуткай уборкі праведзены ўсе неабходныя падрыхтаванні.

Фота 2

Фота 2

Іван Іванавіч  ад імя раённага выканаўчага камітэта і ад сябе асабіста выказаў шчырыя словы ўдзячнасці за добрасумленную працу ўсім работнікам сельгаспрадпрыемстваў раёна, задзейнічаным у жніве, і пажадаў ім моцнага здароўя і безаварыйнай работы.

Што ж тычыцца менавіта ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, з зямель якога афіцыйна дадзены старт уборачнай кампаніі ў нашым раёне, то, як расказаў трошкі пазней карэспандэнтам “НН” дырэктар таварыства Васіль Халопіца, пад збожжавы клін у гэтай гаспадарцы адведзены 1351 гектар, з якіх 410 займае трыцікале, 370  — пшаніца і 571 — яравы ячмень. На жніве задзейнічана 7 камбайнаў — дзве “Мегі”, чатыры “КЗС-1218” і адзін “КЗС-10”. На адвозцы збожжа будуць працаваць тры “МАЗы” і чатыры аўтамабілі “ГАЗ-53”. Гатова да работы і ўся тэхніка, неабходная для ўборкі саломы. Да яе, дарэчы, гэтай вясной дабавіліся энерганасычаны прэс “Ф’южн” і платформа для звозу рулонаў саломы з палёў.

— Калі надвор’е будзе нам спрыяць,  — асобна зазначыў Васіль Мікалаевіч, — мы зможам закончыць уборку за два, максімум два з паловай тыдні, а ўра-джай спадзяёмся атрымаць не толькі не меншы, але яшчэ і большы, чым летась.

Фота 3

Фота 3

Фота 4

Фота 4

Па народнай традыцыі, перад выхадам кабайнаў у поле, вясковыя жанчыны-жнейкі на чале з Верай Іванаўнай Яцкевіч — адной са старэйшых працаўніц гаспадаркі (на фота 1 — у цэнтры) — зажалі ўручную першы сноп, які перадалі старшыні райвыканкама Івану Крупко. Па прапанове вядучых ён падкінуў сноп так высока, што за час яго палёту сапраўды можна было паспець загадаць тры жаданні: каб жніво прайшло без страт, каб не псавалася тэхніка, і каб Бог даў здароўя ўсім, хто заняты на ўборцы.

А для таго, каб Усявышні сапраўды дапамагаў хлебаробам у іх напружанай працы і бярог іх сем’і, са словамі благаславення і малітвамі да сабраўшыхся звярнуліся святары (фота 6).

Ад імя ўдзельнікаў жніва ўсіх прысутных са святам зажынак павіншаваў механізатар ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Аляксандр Сукала (фота 3), пераможца мінулага года сярод камбайнераў у сваёй гаспадарцы. Ён таксама пажадаў сваім таварышам па працы моцнага здароўя і паспяховай работы.

Зрабіць свята “Зажынкі-2017” яскравым і запамінальным дапамаглі вакальная група народнага ансамбля песні і танца “Вяночак” (фота 5), народны ансамбль песні “Ланская бяседа”, народны ансамбль народнай музыкі і песні “Зараніца”, узорны ансамбль гарманістаў “Аношкаўскія музыкі”, танцавальны калектыў “Натхненне”, а таксама ўдзельнікі калектываў аматарскай творчасці Астроўскага СДК.

Фота 5

Фота 5

Фота 6

Фота 6

Пасля каманды кіраўніка гаспадаркі Васіля Халопіцы “Па машынах!” камбайны рушылі ў поле. Жніво пачалося. Аб ім мы абавязкова будзем паведамляць у наступных нумарах “НН”.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.     

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!