Чаму ад сонца святлеюць валасы, але цямнее скура?
Чаму жанчыны не могут фарбаваць бровы і вейкі с закрытым ротам?
Чаму мы ніколі не чуем, што экстрасенс нешта выйграў у латарэю?
Чаму «абрэвіятура» — такое доўгае слова?
Чаму лімонны сок робяць са штучным пахам, а сродак для мыцця посуду — з сапраўднымі лімонамі?
Чаму час дня з самым марудным рухам завецца гадзінай пік?
Чаму ежа для катоў не пахне мышамі?
Чаму на мяшэчках з кормам для сабак пазначана «з новым ды палепшаным смакам», але не пазначана імя дэгустатара?
Чаму Ной не прыбіў тых двух камароў?
Чаму лекары называюць сваю дзейнасць «практыкай»?
Чаму б увесь самалёт не зрабіць з таго ж матэрыялу, з якога робіцца і чорная скрынка?
Чаму авечкі не памяншаюцца ў памерах, калі высыхаюць пасля дажджу?
З англійскага гумару
пераклаў Ігнась АДАМСКІ.