У салоне-галерэі “Скарбніца” адкрылася выстава педагога Гарадзейскай дапаможнай школы-інтэрната Наталлі Чэкман “Пяшчота… Жаноцкасць… Зачараванне”, на якой прадстаўлены работы ў тэхніцы квілінга.
Яны ўяўляюць сабой кампазіцыі са скручанных у спіралькі доўгіх і вузкіх палосак паперы. На думку майстрыхі, каляровымі палоскамі паперы найлепшым чынам можна перадаць унутраны стан душы, настрой, уражанні, эмоцыі. Так з’явіліся работы, звязаныя з вобразам жанчыны, якія і прадстаўлены ў “Скарбніцы”.
Выстава Наталлі Чэкман “Пяшчота… Жаноцкасць… Зачараванне” будзе дзейнічаць да канца жніўня.