“Здаровы лад жыцця”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

крест

Тэма агульнавядомая, але важная для кожнага з нас. Таму валанцёры раённага  аддзялення Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа запрасілі  ў канферэнц-залу раённай  бібліятэкі пажылых людзей. Прадстаўнік аддзялення, псіхолаг райбальніцы Галіна Бушмакіна  пазнаёміла прысутных з тэмай гутаркі: “Неінфекцыйныя за-хворванні” і “Фізічная актыўнасць”. Размова ішла пра вядомыя, здавалася б, рэчы, але пра іх неабходна нагадваць. Бо, на жаль, яшчэ нямала існуе такіх  захворванняў, як анкалогія, цукровы дыябет і сардэчна-сасудзістыя. І вельмі важна не дапусціць іх, для чаго трэба не забывацца на прафілактыку.  А яна, у прынцыпе, нескладаная: весці здаровы лад жыцця, быць актыўнымі ў грамадскім  жыцці, мець дастатковую фізічную актыўнасць  і захоўваць правільны рэжым  харчавання, ужываць неабходную колькасць гародніны і фруктаў. Абавязкова трэба сачыць і за ўласнай вагой і артэрыяльным ціскам,  своечасова праходзіць медыцынскае абследаванне.

Акцэнт на прадухіленне  сардэчна-сасудзістых  захворванняў, інсульта ці інфаркта зрабіла ў сваім выступленні валанцёр Чырвонага Крыжа Галіна Шапавалава.

Дарэчы, прыкладам можа служыць жыццё несвіжанкі Ноны Міхайлаўны Хвіцько, якая ў свае  80 з “хвосцікам” мае добрае здароўе, дзякуючы  працавітасці і актыўнай пазіцыі, ужыванні гародніны і карысных траў.

Добры прыклад можна пераняць усім жадаючым і быць лёгкімі на пад’ём, як Марыя Пятроўна Рэмізовіч. Яна шмат ходзіць пешшу.

На сустрэчы прысутнічала спецыяліст па сацыяльнай рабоце Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага Цэнтра сацабслугоўвання  насельніцтва Наталля Дзігмунтовіч. Яна адзначыла, што трэба заўжды быць на варце свайго здароўя, выконваць парады медыкаў і быць актыўнымі, нягледзячы на ўзрост.

Словам, наша здароўе — у нашых руках. Будзем самі клапаціцца пра яго, і тады здаровая старасць будзе ў радасць.

Раіса ХВІР,

валанцёр раённага аддзялення Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.