Часта, але пакрысе

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Інакш павышаецца рызыка захворванняў, зніжаецца працаздольнасць

і працягласць жыцця

Мы ядзім і дзеля задавальнення таксама, аднак у харчавання ўсё ж такі ёсць сапраўды важныя функцыі. У першую чаргу, гэта забеспячэнне арганізма энергіяй, па-другое — бялкамі, мінеральнымі рэчывамі, тлушчамі і вугляводамі — будаўнічым матэрыялам для стварэння клетак. Ежа таксама забяспечвае арганізм біялагічна актыўнымі рэчывамі, без якіх не адбудзецца сінтэзу тых жа гармонаў. Нарэшце, ежа дапамагае выпрацоўцы імунітэту: было ўстаноўлена, што імунны адказ на інфекцыю залежыць ад якасці харчавання, ад колькасці калорый, паўнацэнных бялкоў і вітамінаў.

206259

Што робіць наша харчаванне правільным?

  1. Умеранасць.

Пераядаць нельга. Колькасць ежы, якая паступае ў арганізм і ператвараецца ў энергію, павінна быць роўная энергетычным затратам.

  1. Баланс харчовых рэчываў.

Штодня мы павінны атрымліваць каля 70 розных інгрэдыентаў. Ідэальныя суадносіны бялкоў, тлушчаў і вугляводаў —1:1:4. Для людзей з сярэдняй фізічнай нагрузкай гэта будзе 100 г бялку, столькі ж тлушчу і 400 г вугляводаў.

  1. Разнастайнасць.

Не існуе ніводнага прадукту, здольнага забяспечыць нас усімі спажыўнымі рэчывамі. Так што меню павінна быць разнастайным. Трэба, каб у рацыёне было шмат агародніны, фруктаў і ягад, багатых на антыаксіданты. Неабходна таксама ўжываць кісламалочныя прадукты, а вось цукру і дэсертаў павінна быць менш. Сачыце і за колькасцю солі.

  1. Рэжым.

Прымаць ежу варта ў адзін і той жа час. На сняданак — 30 % ад сутачнай каларыйнасці, на абед — 40 %, вячэру — 20 %. Яшчэ 10 % — перакус. Харчаванне радзей за 4 разы на дзень прыводзіць да назапашвання тлушчу, змяншэння актыўнасці шчытападобнай залозы. Частая ежа ў адзін і той жа час спрыяе лепшаму адтоку жоўці, добрай выпрацоўцы стрававальных сокаў, прафілактыцы захворванняў страўніка і кішэчніка.

Таццяна СВЯТЛОВА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.