Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Полацк сабраў гасцей

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 01.09.2017

1 — 3 верасня ў Полацку праходзіць

Дзень беларускага пісьменства

У гэтыя дні  старажытны Полацк сабраў тысячы гасцей. Тут адзначаюцца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, Дзень беларускага  пісьменства і 1155-годдзе горада. Полацк старанна рыхтаваўся да гэтых важных падзей. Абноўлены вуліцы і многія будынкі. Рамонт, рэканструкцыя і мадэрнізацыя закранулі амаль  350 аб’ектаў.  Галоўныя з іх — Сафійскі сабор, Музей  кнігадрукавання, гарадскі Палац культуры, чыгуначны і аўтавакзал.



Падчас святкавання ў горадзе на Заходняй Дзвіне, каля Сафійскага сабора, будзе ўрачыста адкрыты  памятны знак “Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці”.

Нацыянальная бібліятэка на Дне пісьменства прадэманструе навейшыя выданні, прысвечаныя асобе і справе Францыска Скарыны, заснавальніка беларускага кнігадрукавання, вучонага, пісьменніка, перакладчыка, мастака, доктара філасофіі і медыцыны, гуманіста і асветніка, ураджэнца Полацка.  Праект Нацыянальнай бібліятэкі “Захоўваючы кніжную спадчыну Беларусі”  знаёміць нас з 30 навейшымі выданнямі. Гэта — “Асветнік з Полацка”, “Вільнюс  часоў Скарыны”, зборнік п’ес “Францыск Скарына і сучаснасць”, “Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадрукавання” і іншыя. А галоўнае — факсімільнае выданне “Кніжная спадчына  Францыска Скарыны”, якое атрымала  Гран-пры Нацыянальнага конкурса “Мастацтва кнігі”.

У 2018 годзе Дзень  беларускага пісьменства пройдзе ў горадзе  Іванаве Брэсцкай вобласці.

Па матэрыялах СМІ падрыхтавала

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!