Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 6 °C

Стабільнасць — прыкмета майстэрства

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 08.09.2017

У гэтым упэўнены дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Гарадзея” Мікалай Салавей. А майстэрства дапамагло аператыўна  правесці жніво. Без збояў працавалі ўсе звенні ўборачнага канвеера.

Мікалай Аляксандравіч з задавальненнем называе імёны старшых камбайнераў: Андрэя Іванавіча Барана, які на “Лексіёне-580” убраў у гаспадарцы 293 гектары, намалаціў 1922,7 тоны збожжа; Георгія Міхайлавіча Ліхуту, які на “Лексі-ёне-480” намалаціў 1807,4 тоны збожжа, убраўшы амаль 280 гектараў нівы; Міхаіла Мікалаеві-ча Мураўёва, які на КЗС-1218 зжаў 256,7 га і намалаціў 1653,7 тоны зерня.



647A8993-1 шт (5)

Першы год сёлета сеў за штурвал камбайна Валянцін Валянцінавіч Аляшкевіч. Ён наогул вадзіцель, але ўзнікла вытворчая  неабходнасць — і належным чынам справіўся з новымі абавязкамі. Камбайну, які  яму даручылі, ужо 18 гадоў. Але  яны “знайшлі агульную мову”, спрацаваліся. І дэбют аказаўся ўдалым.

Стабільна кожны год працуюць на жніве вадзіцелі. І сёлета ў ліку лепшых чуем знаёмыя прозвішчы. Вікенцій Яўгенавіч Гурын на аўтамашыне МАЗ-5551 перавёз 1708,8 тоны. Слава Дзмітрыевіч Кобусь — 1594,8 т. Мікалай Васільевіч Долмат — 1542,8 тоны.

Заўсёды дастойна працуе звяно Івана Міхайлавіча Яцкевіча на дасушцы збожжа. Сёлета яно на КЗСВ-30 дапрацавала ў фізічнай вазе 10586,8 тоны.

— Гэтыя людзі дастойныя таго, каб пра іх гаварылі, каб іх узнагароджвалі, — кажа Мікалай Салавей.

Так, залог стабільнасці — добрасумленнасць, высокі прафесіяналізм, павага хлебаробаў да сваёй працы, да сваёй зямлі.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Анатоля БАСАВА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!