За добрасумленную працу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Падчас раённых дажынак шэраг працаўнікоў Нясвіжчыны  атрымаў прафсаюзныя ўзнагароды.

Юбілейным  медалём “100 гадоў прафсаюзнага руху Беларусі”  адзначаны  дырэктар ААТ “Грыцкевічы” Яўген Здановіч і старшы камбайнер ААТ  “Сейлавічы” Вячаслаў Хвіцько. Падзяку Федэрацыі  прафсаюзаў Беларусі атрымалі  старшы камбайнер ААТ “Гарадзея” Андрэй Баран і старшыня прафкама ААТ “Новае жыццё” Іна Сцяпура. Нагрудным знакам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК “За заслугі” ўзнагароджаны дырэктар ААТ “Новае жыццё” Андрэй Ратомскі, старшы камбайнер  гэтай жа гаспадаркі Георгій Антановіч і старшы камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў” Сяргей  Вайняк. Ганаровай граматай Рэспубліканскага камітэта  прафсаюза работнікаў АПК  узнагароджаны старшыня  прафкама райсельгасхарчу Таццяна Якушэнка і вадзіцель СВК “Агракамбінат Сноў”  Сяргей Браусевіч. Ганаровай  граматай Мінскага  абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК  узнагароджаны старшы камбайнер  ААТ “Гарадзея” Георгій Ліхута. Падзяку Мінскага абласнога  камітэта прафсаюза работнікаў АПК атрымалі старшы камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў” Андрэй Вялічка і вадзіцель гэтай гаспадаркі Дзмітрый Міклашэвіч.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.