Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 8 °C

Аб хвастатых, зубастых і не заўсёды міралюбівых

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 20.10.2017

Beagle-Dog-1440x1280

Гэту  чорна-рудую парачку хвастатых бачу кож                ны дзень у скверыку ля гарадской ратушы: ідучы на абед, з абеду; назаўтра раніцой каго першага з жывых істот сустрэла на вуліцы? — так, гэтых двух брудных і лахматых сабак…



Неяк па справах пайшла ў Паўночна-Заходні мікрараён Нясвіжа. На вуліцы Дружнай сустрэўся сабачка — невялікі, светленькі, лахмаценькі і вельмі вісклівы. Адчуваў там сябе гаспадаром і не мог змірыцца, што на “яго” тэрыторыі з’яўляюцца чужакі, брахаў і кідаўся пад ногі. Казалі, сабака хатні…

Відавочцы расказваюць: два сабакі суправаджаюць дзяцей, што ідуць у школу і са школы, па вуліцы Карла Лібкнехта. І па тым, з якой апаскай малыя азіраюцца на звяроў, можна меркаваць: гэта не іх хатнія вартаўнікі, а бадзяжкі, ад якіх не ведаеш чаго чакаць…

— Была скарга з раёна вуліцы Сноўскай і нарыхтоўчай канторы райспажыўтаварыства: там жыве сабачая зграя, — дапоўніла гэты пералік памочнік урача-эпідэміёлага Нясвіжскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Хрысціна Гардзіевіч…

Ды нямала яшчэ іншых выпадкаў, калі сабакі (бадзяжныя і выпушчаныя на волю хатнія) перашкаджаюць спакойнаму руху пешаходаў.

Здавалася б, ідзі сабе, куды трэба, сабак не чапай і не думай аб дрэнным. Але ж вельмі некамфортна сябе адчуваеш і ўспамінаеш выпадкі агрэсіі з боку чатырохлапых “жыхароў”.

Давайце звернемся да статыстыкі. Я папрасіла Хрысціну Станіславаўну Гардзіевіч даць характарыстыку фактам, калі людзі пацярпелі ад хатніх і дзікіх жывёлін. Так, сёлета па дапамогу да ўрача-рабіёлага  (каб. № 29 паліклінікі  райбальніцы) звярнуліся 48 чалавек, у т.л. жыхароў горада — 35, вёсак — 13. З іх (увага!) — 18 дзяцей, у т.л. 14 — гарадскіх, 4 — сельскіх. Так, лічбы сведчаць: не ўсё добра ў нас з гэтым пытаннем.

А цяпер давайце паглядзім, якія ж “браты нашы меншыя”, “сябры чалавека” сталі яго ворагамі. Ад хатніх сабак пацярпелі 19 чалавек, ад безнаглядных — 20 (з іх 17 — у горадзе). Ад хатніх кошак пацярпелі 3 чалавекі, ад безнаглядных — 5. Аднаго чалавека ў парку ўкусіў за палец дзікі вожык.

Траўміруюцца ў асноўным галёнкі, бёдры, галёнкаступні, кісці рук і перадплеччы. А быў выпадак, калі хатні сабака ўкусіў за твар дзяўчынку, якая прыехала да сваёй бабулі. Параненай аказалася скура каля вока (!).

З усіх пацярпелых 45 чалавекам былі прызначаны прышчэпкі ад шаленства.

Безнаглядныя жывёліны — гэта адна праблема, якую трэба вырашаць (шляхам адлову, адстрэлу і г.д.). Другая праблема — адсутнасць культуры ўтрымання хатніх пітомцаў. Гэта і выгул без павадка, а пэўных парод — без намордніка, гэта і няправільныя  паводзіны гаспадароў са сваімі  выхаванцамі і іх сваякоў. Адсюль і ўкусы, і траўмы псіхалагічнага характару.

Як трэба ўтрымліваць хатніх жывёлін, вельмі дакладна прапісана ў адпаведных Правілах, якія былі  зацверджаны пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у рэдакцыі ад    4.06.2001 г., 1.11. 2006 г. і 8.05. 2013 г. Варта нагадаць аб некаторых патрабаваннях гэтых Правілаў. У асобнай  кватэры, што займае адна сям’я, у шматкватэрным жылым доме дазваляецца ўтрымліваць не больш дзвюх жывёлін. У кватэры, дзе пражывае некалькі ўласнікаў — не больш за адну жывёліну на сям’ю, пры згодзе ўсіх паўналетніх,       што жывуць у гэтай кватэры. Тое, што хатніх сабак і кошак трэба рэгулярна абследаваць і прышчэпваць ад шаленства, выконваючы ветэрынарнае заканадаўства, думаю, ведаюць усе, хто завёў  чацвераногага сябра, і выконваюць гэта. А вось патрабаванне выводзіць сабак у месцы агульнага карыстання  на кароткім павадку і ў намордніку, за выключэннем шчанят да 3-х месяцаў і дэкаратыўных сабак вышынёй да 25 см ад карка, якіх можна выводзіць без намордніка, выконваюць далёка не  ўсе. І часам бегаюць гэтыя “сябры” ростам з цяля па вуліцах, наводзяць страх, асабліва на дзяцей. І колькі б ні гаварылі  іх гаспадары, што сабака міралюбівы, што ён нікога не чапае — усё гэта толькі словы. Сабака — звер. І пра гэта нельга забываць. Тым больш, неабходна выконваць Правілы.

Далей: забараняецца прыводзіць сабак і кошак у магазіны, на прадпрыемствы грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання, у школы і дзіцячыя садкі, у грамадскія будынкі, паркі, скверы, на стадыёны, рынкі, на жывёлагадоўчыя фермы. Забараняецца выгульваць сабак на прыдамавых тэрыторыях. І нельга, каб жывёлін патэнцыяльна небяспечных парод выгульвалі непаўналетнія.

Безнаглядныя жывёліны падлягаюць адлову, у т.л. і тыя, што маюць ашыйнікі, жэтоны аб рэ-гістрацыі і ў намордніках. Адлоў у населеных пунктах патрэбен, па-першае, з мэтай папярэджання захворвання жывёлін і людзей шаленствам і іншымі  інфекцыйнымі і паразітарнымі  хваробамі. Не выключана, што сабакі ўвойдуць у кантакт з дзікімі звярамі, а тыя могуць быць шалёнымі. Па даных РЦГіЭ, сёлета ў раёне мелі месца  тры выпадкі лабараторна пацверджанага шаленства ліс — у вёсках Забалоцце, Грыцкевічы і Амлынцы. Па-другое, з эстэтычных меркаванняў наяўнасць ба-дзяжных жывёлін на вуліцах непрымальная. Па-трэцяе, кіроўцам часам  даводзіцца тармазіць там, дзе яны гэтага і не рабілі б, але дарогу перад машынай перабягаюць сабакі…

Цяпер у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ідзе работа над законапраектам аб абыходжанні з жывёлінамі.

Мяркуецца, што ён зробіць больш жорсткімі правілы ўтрымання  патэнцыяльна небяспечных парод сабак. У прыватнасці, усе гаспадары байцоўскіх сабак павінны будуць абавязкова праходзіць навучанне ў афіцыйна зарэгістраваных кіналагічных аргані-зацыях. (Гэта паведамленне для  тых, хто хоча бачыць каля сваёй нагі мастыфа, ратвейлера, дабермана, пітбультэр’ера — каб проста пацешыць сваё самалюбства ці паўдзельнічаць у сабачых баях).

Разглядаецца пытанне аб поў-най забароне ўтрымання сабак байцоўскіх парод у кватэрах. І будуць уведзены больш жорсткія меры  да парушальнікаў правілаў выгулу сабак.

 А вы зарэгістравалі свайго сабаку?

Работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі распаўсюдзілі зварот да ўладальнікаў сабак. Да іх ведама даводзіцца: у адпаведнасці з Правіламі ўтрымання  хатніх сабак, кошак, а таксама адлову  безнаглядных жывёлін у населеных пунктах Рэспублікі Беларусь, уладальнікі сабак, кошак абавязаны строга  выконваць санітарна-гігіенічныя правілы і нормы іх утрымання.

Усе грамадзяне, якія пражываюць у шматкватэрных, аднакватэрных і блакіраваных жылых дамах і з’яўляюцца ўладальнікамі  сабак, абавязаны ў 3-дзённы тэрмін з дня набыцця зарэгістраваць сваю жывёліну ў Нясвіжскай ЖКГ. Пры рэгістрацыі сабак выдаюцца пасведчанне і жэтон, які павінен  быць пастаянна прымацаваны да ашыйніка. Расходы па рэгістрацыі сабак аплачваюцца іх уладальнікамі. Дарэчы, у разліковым цэнтры ЖКГ паведамілі: зарэгістравана болей за сто сабак. Людзі тэлефануюць, кансультуюцца, прыходзяць.

Рашэннем Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў ад 26.02. 2016 г. № 98 устаноўлены стаўкі падатку за валоданне сабакамі, у залежнасці ад вышыні ад карка: да 40 см — 0,1 б.в. за месяц  падатковага перыяду, ад 40 да 70 см — 0,5 б.в., 70 і больш см, а таксама калі пароды ўключаны ў пералік патэнцыяльна небяспечных парод сабак  — 0,5 б.в. Вызваляюцца ад падатку інваліды, для якіх утрыманне  сабакі-павадыра з’яўляецца жыццёвай  неабходнасцю; пенсіянеры, якія  не працуюць; інваліды першай  і другой групы пры адсутнасці працаздольных членаў сям’і, што пражываюць сумесна; грамадзяне, якія  выхоўваюць дзяцей-інвалідаў; адзінокія грамадзяне; ветэраны Вялікай Айчыннай вайны; грамадзяне, якія маюць на ўтрыманні траіх і больш дзяцей, — за аднаго сабаку; а таксама тыя, хто пражывае ў 1-кватэрных, блакі-раваных дамах, пры ўмове, што сабакі не выкарыстоўваюцца імі ў прадпрымальніцкай дзейнасці.

Парушэнне Правілаў, у т.л. утрыманне незарэгістраваных сабак у жылых дамах, кваліфікуецца як адміністрацыйнае  правапарушэнне. Згодна з ч.1 арт. 15.47 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб  адміністрацыйных правапарушэннях, віноўныя могуць быць  аштрафаваны на суму ад адной да 15 б.в.

Па пытаннях рэгістрацыі сабак  можна звярнуцца ў разліковы  цэнтр па камунальных паслугах, які размешчаны па  адрасе: г. Нясвіж, вул. Гейсіка,1. Тэл. для даведак: 2-59-49, 2-36-91.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!