Апетыты ўнука

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У аўтобусе едуць бабуля з унукам. Апошні пытаецца:

— Бабуля, а колькі мільёнаў ты падорыш  мне на дзень нараджэння?

Бабуля маўчыць. А я, сведка той размовы, спытала:

— А ты ведаеш, ці ёсць  у яе тыя мільёны (меліся на ўвазе “старыя” грошы)?

Між тым, бабуля сумна ўсміхнулася і кажа:

— Якія тут мільёны, у мяне пенсія 270  рублёў і ў дзеда 170.

Зноў пытаю ў хлопчыка:

— Навошта табе столькі грошай?

— Планшэт куплю, гуляць буду.

Вось такія апетыты сучаснага 10-гадовага хлопца…

Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.