“Чысты лес”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

лес

7 кастрычніка ў Беларусі прайшла акцыя “Чысты лес”. Яна адбылася па ініцыятыве Міністэрства  лясной гаспадаркі.

Як яна прайшла ў нас, мы папрасілі расказаць ляснічага  Нясвіжскага лясніцтва Віктара Бабко. Ён паведаміў:

— Мы наводзілі парадак у лесапарку Альба. Працавалі 10 чалавек — леснікі, майстры. Па-першае, убралі  ламачча, буралом, нарыхтавалі каля 15 кубаметраў дроў. Па-другое, сабралі і вывезлі паўтара кубаметра бытавога смецця — на жаль, некаторыя несумленныя жыхары працягваюць скідваць бытавыя адходы абы-дзе, у тым ліку захламляць лес.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.