Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Для паляўнічых і не толькі…

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

DSC03641

“Паляўнічы пікнік”, які прайшоў у першую нядзелю кастрычніка ў Радзівілаўскім палацы, азнаменаваў сабой закрыццё рэтра-сезона, падчас якога адбываліся асаблівыя экскурсы ў гісторыю. Нагадаем, што сёлета Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” распачаў новую практыку, якая заключаецца ў адкрыцці вялікага выставачнага праекта тэрмінам з мая па верасень. Увесь турыстычны сезон у дзвюх залах замка і Слуцкай браме працавала рэтра-выстава, прысвечаная      20 — 30 гадам мінулага стагоддзя. Паколькі тэма палявання асабліва пасуе да гэтага часу, калі для названай забавы да Радзівілаў прыязджалі іншыя прадстаўнікі еўрапейскай арыстакратыі, —  было вырашана прысвяціць закрыццё выставы і разам з ёй рэтра-сезона ў цэлым менавіта паляванню. 

Тыя, хто сабраўся ў двары замка ў першы дзень кастрычніка, сталі сведкамі падрыхтоўкі да сустрэчы князя Луі з Манака, дзеля якога Альбрэхт Радзівіл з дачкой Эльжбетай збіраліся наладзіць паляванне ў сваіх лясных уладаннях.

Пікнік перанёс яго ўдзельнікаў у пачатак мінулага стагоддзя, якому адпавядалі антураж, музыка, адзенне ўдзельнікаў і гістарычныя замалёўкі, што адбываліся ў двары замка.

Аб усім гэтым — наш фотарэпартаж.

Жадаючыя з задавальненнем карысталіся магчымасцю сфатаграфавацца ў стылізаванай карзіне паветранага шара

Як расказаў менеджар турысцкай кампаніі “Віаполь” Сяргей Быцкевіч, на інтэлектуальна-пазнавальнай пляцоўцы яго кампаніі пад назвай “Вялікая дэпрэсія” можна было па-ўдзельнічаць у спецыяльнай латарэі, дзе прапаноўваліся пытанні, звязаныя з аднайменнай эпохай 20—30-х гадоў мінулага стагоддзя, з гісторыяй горада Нясвіжа, нясвіжскага замка і сям’і Радзівілаў. Тыя, хто здолеў правільна адказаць на пытанні, маглі запоўніць анкету і паўдзельнічаць у розыгрышы серый экскурсій па Беларусі “Беларуская мазаіка” і “Свет беларускіх мястэчак”, тым самым упэўніўшыся:  лепшы сродак ад дэпрэсіі — гэта падарожжы і экскурсіі

Паляўнічыя сабакі — абавязковае складаемае добрага палявання. Усе ўдзельнікі пікніка былі  ў захапленні ад чыстакроўных рускіх псовых хартоў з пітомніка Ірыны Шпакоўскай. Гэтыя чатырохногія сябры чалавека лагодна дазвалялі фатаграфавацца з імі ўсім жадаючым

Кіраўнік гурта “Бекас” з Драгічына Мікола Шаўчук, які, дарэчы, у дзень гістарычна-музычнай імпрэзы адзначаў свой дзень нараджэння, займаецца паляўнічай музыкай ужо 15 гадоў. Па яго словах, гэта спецыфічная музыка на аматара, якая адпавядае ўсім момантам палявання — збору паляўнічых, збору стралкоў, абеду, прывітанню і г.д. Калі паляванне заканчвалася, дзічыну выкладвалі ў парадку значнасці — ад самай маленькай да самай вя-лікай, — і ў знак павагі за загубленае жыццё для кожнага звера ігралася адпаведная мелодыя. Інструмент, які трымае музыкант — гэта паляўнічы горн “Фонплес”, названы імем нямецкага егера, які ў свой час яго вынайшаў. Яго мяккі, таямнічы голас нагадвае пра загадкавыя лясныя нетры і іх хутканогіх жыхароў, якіх не так проста здабыць паляўнічым

У ролі княжацкага паляўнічага — артыст Музычнага дома “Класіка” Міхаіл Кляпец. Ён па-мастацку падрабляў галасы птушак і запрашаў іншых паспрабаваць свае сілы ў гэтым майстэрстве

Гістарычныя ўборы пачатку ХХ стагоддзя цудоўна пасавалі нашым сучасніцам

У гістарычных касцюмах, якія можна было ўзяць у замку напракат, выдатна адчувалі сябе не толькі дарослыя, але і самыя юныя ўдзельнікі тэатралізаванай імпрэзы

Роль музыканта-тапёра цудоўна выканаў артыст Музычнага дома “Класіка”, выкладчык і канцэртмайстр рэспубліканскага каледжа мастацтваў Аляксей Собаль. У яго выкананні гучалі рэк-таймы Джопліна, кампазітара і піяніста канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя

Работнікі НГКМЗ “Нясвіж”  і прадстаўнікі беларускіх гандлёвых марак “Калі Ласка” і “Аптэкарскі сад”  праводзілі дэгустацыю чайных напояў з княжацкага стала, вынікам якой павінен быў стаць выбар лепшага травянога, зялёнага і чорнага чаю — “брэндаў” замка

Жадаючыя пабываць на “Паляўнічым пікніку” ў Радзівілаўскім замку прыязджалі цэлымі сем’ямі

Соф’я ЛЮБАНЕЦ

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!