Эх, кірмаш багаты!

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Каля дзвюх тон спелых і сакавітых гарбузоў сабраў у гэтым годзе Сяргей Платун з Лявонавіч

Каля дзвюх тон спелых і сакавітых гарбузоў сабраў у гэтым годзе Сяргей Платун з Лявонавіч

У мінулую суботу жыхароў Нясвіжчыны вітаў першы восеньскі кірмаш, удзел у якім прынялі сельгаспрадпрыемствы раёна, фермерскія гаспадаркі і індывідуальныя прадпрымальнікі. У шырокім асартыменце была прадстаўлена сельскагаспадарчая прадукцыя і іншыя спажывецкія тавары.  Ячмень, пшаніцу, кукурузу, трыцікале прывезлі ЗАТ «1 Мая», ААТ «Грыцкевічы», «17 Верасня», «Сейлавічы», «Юшавічы». ЗАТ «Агракамбінат Нясвіжскі», Нясвіжскае райспажыўтаварыства і ДСГУ «Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя» рэалізавалі яблыкі, памідоры, бульбу, капусту, цыбулю, перац, моркву і іншую агародніну. Былі ў продажы мясная, малочная і рыбная прадукцыя, свежая выпечка. Правя-дзенне на працягу ўжо многіх гадоў такіх традыцыйных кірмашоў паказвае, што практыка гэта сябе апраўдвае. Восенню людзі робяць запасы сельскагаспадарчай прадукцыі на зіму. Многія жыхары не маюць зямельных участкаў, каб вырасціць бульбу ды іншую агародніну. А хто і мае, то таксама не ўсё патрэбнае можа атрымаць са свайго агарода. А тут — пайшоў на кірмаш і выбірай, што табе трэба. Такой думкі прытрымліваюцца і адны з першых пакупнікоў — Іна і Кірыл Кныш. Яны прыехалі па агародніну.

— Купілі бульбы два мяхі і капусты адзін. У мінулым годзе бралі больш, але шмат чаго засталося, таму зараз бяром мінімальна, — расказвае Іна. — Апрача гэтага, яшчэ ўзялі цыбулю, часнок, перац, памідоры, па пяць кілаграмаў яблыкаў, груш — на кампот. Мы заўжды стараемся прыехаць раней, калі гандаль праходзіць спакойна, людзі не стаяць у чэргах, кожны купляе, што хоча. Вось і зараз за паўгадзіны ўсё абышлі і купілі. Падабаецца тое, што можна і на машыне пад’ехаць, і прадаўцы ўсё загрузіць дапамогуць. Зараз яшчэ гарбуз для пірага возьмем — ды дахаты.

На восеньскім кірмашы можна набыць прадукцыю на любы густ — і рыбку на юшку, і бульбу на зіму, і яблыкі для шарлоткі!

На восеньскім кірмашы можна набыць прадукцыю на любы густ — і рыбку на юшку, і бульбу на зіму, і яблыкі для шарлоткі!

Дарэчы, гарбузы у гэтым годзе добра ўрадзілі. Сяргей Платун з вёскі Лявонавічы на сваім участку сабраў ураджай каля дзвюх тон. Спелыя, ярка-аранжавага колеру — яны нібы зышлі з казачных малюнкаў.

— З такога гарбуза добра рабіць  дзіцячае пюрэ. Ён мяккі і сакавіты. На кірмашы я звычайна бяру плады па тры-пяць кілаграмаў.  Так іх зручней рэалізаваць. А наогул у мяне яны ў сярэднім каля дваццаці кіло важаць і больш, —расказвае Сяргей Лявонавіч. — У гэтым годзе ёсць на продаж і бульба, і морква, і яблыкі. Але гарбузоў больш за ўсё.

Зрабіць  запасы на зіму можна будзе і ў гэту суботу. Нагадаем, што сельскагаспадарчыя кірмашы праходзяць на рынку райспажыўтаварыства па вуліцы Гастэла ў Нясвіжы.

Наталля ЕРМАШЭНКА


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.