Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Прэзідэнт не супраць канкурэнцыі на рынку камунальных паслуг, але не на карысць сумніўным кампаніям

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 25.10.2017

3

У Мінску прайшоў рэспубліканскі семінар на тэму «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай  гаспадаркі краіны». Адбылася вялікая размова з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

«Цяпер шмат гаворыцца аб развіцці канкурэнцыі, прыходзе на рынак прыватных кампаній. Я буду толькі «за», калі гэта спрыяльна паўплывае на якасць паслуг і людзі станоўча адрэагуюць на перамены», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.



У той жа час ён прывёў у прыклад сітуацыю ў Расіі, дзе прыватныя арганізацыі значна завысілі кошт тарыфаў. Прэзідэнт падкрэсліў: «Няхай прыходзіць прыватнік — тарыфы будуць абазначаны. І няхай працуе ў гэтай сітуацыі. Застанецца пракантраляваць толькі якасць іх работы».

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што сістэма ЖКГ — гэта не тая сфера, дзе можна мець завоблачную рэнтабельнасць, і кожная арганізацыя павінна разумець, што за кошт некага грошай тут зарабіць не атрымаецца. «Але вы ведаеце, што любы прыватнік, прыйшоўшы ў гэту сферу, бу-дзе глядзець перш за ўсё ў сваю кішэнь: як даражэй узяць, што недарабіць, што не зрабіць, дзе няякасна абысці, а грошы ў кішэнь пакласці. Таму вы не спяшайцеся разбураць цяпер дзеючую структуру на карысць нейкім сумніўным кампаніям і мерапрыемствам», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на існуючую практыку, калі многія наваствораныя прыватныя арганізацыі ліквідуюцца, а дамы пераходзяць на абслугоўванне мясцовых прадпрыемстваў ЖКГ. На яго думку, гэта сведчыць аб тым, што ўласнікі жылля не гатовы браць на сябе калектыўную адказнасць за агульную маёмасць, не могуць навесці ў сябе ў доме парадак без умяшання звонку.

«Відавочна, што гэтыя пытанні таксама патрабуюць неадкладнага ўрэгулявання», — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Усялякія размовы аб тым, будзе Міністэрства ЖКГ або не, трэба спыніць.

«Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі быць, развівацца, станавіцца цэнтрам прыняцця рашэнняў і несці адказнасць за якасць, паўнату і даступнасць усяго спектра жыллёва-камунальных паслуг, якія аказваюцца насельніцтву. Усялякія размовы аб тым, будзе — не будзе гэта міністэрства, што мы яго скарачаем, пераносім, пераводзім, трэба спыніць. Гэта рашэнне — кампетэнцыя Прэзідэнта. А сёння міністэрства працуе і будзе працаваць заўтра», — падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле слоў Прэзідэнта, у сферы адказнасці міністэрства перш за ўсё забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе», навуковае суправаджэнне галіны, распрацоўка методык, норм і нарматываў, іх укараненне ў практыку, суправаджэнне сістэмы безнаяўных жыллёвых субсідый, планаванне ўсяго галіновага фінансавання, як інвестыцыйнага, так і бягучага.

У сваю чаргу, аблвыканкамы павінны вырашаць пытанні своечасовага і рытмічнага пералічэння бюджэтных субсідый, кантраляваць іх рацыянальнае і мэтавае выкарыстанне, забяспечваць парадак і якаснае абслугоўванне насельніцтва ў рэгіёнах.

БелТА

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!