Адданы прафесіі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

За плячыма Івана Тадэвушавіча Гардзіевіча даволі доўгі працоўны адрэзак часу. Пасля службы ў арміі крыху працаваў у пажарнай часці, затым шаснаццаць гадоў аддаў Нясвіжскай ПМС. У 2004 годзе прадоўжыў свой працоўны шлях у ЭБ “Ганусава” (зараз уваходзіць у склад ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”). Гаспадарка выдзеліла дом. З таго часу і працуе тут Іван Гардзіевіч трактарыстам-машыністам. Задзей-нічаны ён на розных работах: займаецца ворывам глебы, унясеннем арганічных угнаенняў, у гарачую пару жніва прасуе салому ў рулоны, падчас нарыхтоўкі кармоў косіць на сваім МТЗ-1221, на К-700 заняты на трамбоўцы.

599_

Іван Тадэвушавіч неаднаразова атрымліваў узнагароды. Яго імя ў 2014 годзе было занесена на раённую Дошку Гонару.

— Сям’я раздзяляе мае поспехі, але дома мала бываю (усміхаецца. — Аўт.). Рана адыходжу і позна вяртаюся. Усе хатнія клопаты кладуцца на плечы жонкі. Але калі ёсць свабодны час, то абавязкова стараюся ёй дапамагчы: у доме нешта зрабіць, і ля яго на ўчастку таксама патрэбны рукі гаспадара, — з разуменнем справы адзначае Іван Гардзіевіч.

І для адпачынку людзі працы таксама знаходзяць час. Як расказаў Іван Тадэвушавіч, пасля кожнага працоўнага сезона арганізоў-ваюць з таварышамі па працы лазню, рыбалку, наведваюць боўлінг.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.