Асаблівая ўвага — зерню “залатому”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Валавы намалот збожжа ў ААТ “Лань-Нясвіж” сёлета склаў 13681,2 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 44,61 цэнтнера з гектара. З першых дзён жніва ў гаспадарцы зладжана вяліся работы па да-працоўцы збожжа. Так, звяно старшага аператара збожжасушыльнага комплексу Сяргея Леўшына заняло другое месца ў раённым спаборніцтве. Дарэчы, дбайны працаўнік таксама і ў мінулыя гады станавіўся адным з лепшых не толькі ў раёне, але і ў вобласці.

773

— Каля дзевяці з паловай тысячы тон збожжавых сёлета я дапрацаваў на агрэгаце КЗС-30 у Лані, — расказвае Сяргей Іванавіч. — Працаваў з Дзмітрыем Палашаўцом, у другую змену выходзілі Аляксандр Плакса і Леанід Кіраў. У залежнасці ад якасці і вільготнасці зерня, што паступала на ток, за суткі прасушвалі ад 300 да 600 тон. Пасля збожжавых пераабсталявалі комплекс для дапрацоўкі зерня кукурузы, гэтым актыўна зараз і займаемся. Працую ў пары з Віктарам Дашко, хлопец хоць і малады, але талковы і старанны. Дажджлівым надвор’ем зерне з поля ідзе з высокай вільготнасцю, мы ж даводзім яго да 14 %. За дзень атрымліваецца да-працаваць каля 60 тон.

Сёлета ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Лань-Нясвіж” кукуруза красавалася на 1150 гектарах. Большую частку сельгаскультуры скасілі на сілас: з 750 га атрымалі каля 27 тысяч тон масы. На астатніх 400 гектарах далі саспець пачаткам і вымалочваюць з іх зерне: на 16 лістапада было намалочана 3815 тон. З гектара атрымліваюць па 100 цэнтнераў зерня.

Аксана ГРОХ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.