Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 7 °C

Добрае саперніцтва — адзін са складнікаў ураджаю

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Спелым коласам

поўніцца поле,

Даглядзець яго дбайна змаглі.

Хлебароба адметная роля

Гарантуе жыццё на зямлі.

Аляксандр КЛАЧКОЎ,

“СГ”.

Сёлета хлебаробы Нясвіжчыны сабралі 143395 тон збожжа. Кожны гектар даў па 65,1 ц/га. Ураджайнасць значна вышэй леташняга і гэта трэці па велічыні паказчык за апошнія пяць гадоў. Мы бачым вынік добрасумленнай  працы работнікаў галіны, гаспадарскіх адносін да зямлі, правільнага прымянення на  практыцы дасягненняў навукі.



Аб тым, якія гаспадаркі выйшлі пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне  высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і  зернебабовых, забяспечыўшы ўраджайнасць не меней за  сярэднераённы ўзровень і атрымаўшы  прырост яе да ўзроўню  мінулага года, мы паведамлялі раней, у рэпартажы з раённых дажынак. Гэта — СВК  “Агракамбінат Сноў” (96,4 ц/га), ААТ “Новае жыццё” (94,4 ц/га), ААТ “Грыцкевічы” (82,9 ц/га), ААТ “17 Верасня” (70,5 ц/га), ДП “ЭБ “Свекла-вічная” (67,3 ц/га).

Трэба сказаць, што вызначаліся  лепшыя і ў іншых намінацыях. Так, пераможцамі сярод  сельгаспрадпрыемстваў, якія забяспечылі найвышэйшыя паказчыкі тэмпаў росту  валавога збору збожжа да сярэдняга ўзроўню мінулых трох гадоў, з улікам вытворчасці на 1 бала-гектар пасяўной плошчы, сталі ААТ “17 Верасня”, СВК “Агракамбінат Сноў” і ААТ “Грыцкевічы”. Пераможцамі раённага спаборніцтва сталі і сельгаспрадпрыемствы, якія выканалі даве-дзенае заданне па валавым зборы збожжа: ААТ “Новае  жыццё”, РУП “Доследная навуковая  станцыя па цукровых бураках”, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, СВК “Агракамбінат Сноў”, ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная  станцыя”, ААТ “Грыцкевічы”. А найбольшы аб’ём збожжа для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб паставіла  ААТ “Гарадзея”.

У індывідуальным спаборніц-тве  дасягнутыя паказчыкі  вылічваліся ва ўмоўных адзінках, таму што на ўборцы была занята  тэхніка рознай магутнасці. Каэфіцыенты пераводу паставілі ўдзельнікаў жніва ў аднолькавыя ўмовы. Такім чынам, максімальнага ўмоўнага намалоту  збожжа на камбайн пры высокай  якасці работы дабіліся старшыя камбайнеры  СВК “Агракамбінат Сноў” Уладзімір Яфімчык (1 месца), Іван Касцюкевіч (2 месца), Дзмітрый Васінкевіч (3 месца). Сярод маладзёжных экіпажаў найбольшы ўмоўны намалот збожжа на камбайн — у Андрэя Вялічкі з СВК “Агракамбінат Сноў” (1 месца), у Івана Акуліка з ААТ “Новае жыццё” (2 месца), у Сяргея Чычко з ААТ “Лань-Нясвіж” (3 месца).

 

Знаёмцеся: яны — у ліку прызёраў раённага спаборніцтва

 

Галоўны аграном   ААТ “17 Верасня”   Аляксандр Макарэвіч

Галоўны аграном
ААТ “17 Верасня”
Аляксандр Макарэвіч

Малады вадзіцель  ЗАТ “1 Мая”  Сяргей Шалоха

Малады вадзіцель
ЗАТ “1 Мая” Сяргей Шалоха

 

Вадзіцель ААТ “Лань-Нясвіж” Міхаіл Максімовіч

Вадзіцель ААТ “Лань-Нясвіж” Міхаіл Максімовіч

Старшы камбайнер  маладзёжнага экіпажа  ААТ “Лань-Нясвіж”  Сяргей Чычко

Старшы камбайнер маладзёжнага экіпажа
ААТ “Лань-Нясвіж” Сяргей Чычко

Малады вадзіцель  ААТ  “Новае жыццё”  Яўген Слабко

Малады вадзіцель ААТ “Новае жыццё” Яўген Слабко

Старшы аператар  збожжасушыльнай устаноўкі ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Алег Абрамовіч

Старшы аператар
збожжасушыльнай устаноўкі ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Алег Абрамовіч

Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа ад камбайнаў максімальную ўмоўную яго колькасць пры адсутнасці страт даставілі  Генадзь Янкоўскі з ДП “ЭБ “Свеклавічная” (1 месца), Мікалай Дуброва з ААТ  “Лань-Нясвіж” (2 месца), Міхаіл Максімовіч з ААТ “Лань-Нясвіж” (3 месца).

Сярод маладых вадзіцеляў найбольш умоўнага збожжа ад камбайнаў перавезлі Яўген Слабко з ААТ “Новае жыццё” (1 месца), Сяргей Шалоха з ЗАТ “1 Мая” (2  месца), Яўген Басарановіч з СВК “Агракамбінат Сноў” (3 месца).

Сярод звенняў аператараў збожжасушыльных установак  максімальны ўмоўны аб’ём зерня дапрацавалі звенні старшага аператара Івана  Яцкевіча з ААТ “Гарадзея” (1 месца), старшага аператара Сяргея Леўшына з ААТ “Лань-Нясвіж” (2 месца), старшага аператара Алега Абрамовіча  з ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (3 месца).

Прызавыя месцы былі прысу-джаны  таксама галоўным аграномам тых сельгаспрадпрыемстваў, дзе забяспечылі найбольшы выхад збожжа на 1 бала-гектар ворыўных зямель. На першым  месцы —  Аляксандр Макарэвіч з ААТ  “17 Верасня”. На другім — Аляксандр Шаманаў з СВК “Агракамбінат Сноў”. На трэцім — Міхаіл Канановіч з ААТ “Новае  жыццё”. Безумоўна, ад ведаў, вопыту, прафесіяналізму тэхнолагаў зямлі, іх умення правільна арганізаваць работу лёс ураджаю залежыць у вельмі вялікай ступені. І на нясвіжскай зямлі ёсць у каго  вучыцца майстэрству.

Тэрміны і якасць правядзення  палявых работ залежыць ад добра  падрыхтаванай, адрэгуляванай  тэхнікі, што забяспечвае інжынерная служба.  Сярод галоўных інжынераў сельгаспрадпрыемстваў, якія забяспечылі найбольшую  сезонную выпрацоўку на ўмоўны збожжаўборачны камбайн, — Ігар Бейня з СВК “Агракамбінат Сноў” (1 месца), Аляксандр Платун з ААТ “Гарадзея” (2 месца), Уладзімір Бова з ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (3 месца).

На палях закладзены падмурак ураджаю 2018 года. Азімыя збожжавыя пасеяны ў раёне на плошчы 14782 гектары, у т.л. на зерне — 14632 га. Добрыя сарты, высакаякаснае насенне, запраўка глебы неабходнымі ўгнаеннямі, сяўба ў аптымальныя тэрміны, па  аптымальных папярэдніках — усе гэтыя складнікі ўраджаю павінны даць належны вынік. Няхай хлебны каравай будучага года стане яшчэ больш важкім!

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!