У Рэспубліцы Беларусь вытворчасць прадукцыі на аднаго работніка ў сельгасарганізацыях у 2017 г. павялічыцца ў параўнанні з 1990 г.: малака, мяса, збожжа — амаль у 5 разоў, цукровых буракоў — у 12,6 раза.
Выручка ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі на аднаго работніка ў 2017 г., па папярэдніх падліках, складзе 38,4 тыс. руб. Гэта ў 9,7 раза больш за 2009 г., у 4,3 раза — чым у 2011 г.
У разліку на аднаго жыхара Беларусі ў 2016 г. было атрымана 785 кг збожжа, 630 — бульбы, 123 — мяса, 752 — малака, 386 штук яек. Гэта болей, чым у Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі. Лідзіруючыя пазіцыі рэспубліка займае і сярод краін СНД, апераджаючы Расію, Казахстан і Украіну.
Вытворчасць прадуктаў харчавання ў разліку на душу насельніцтва рэспублікі і ў параўнанні з рацыянальнымі нормамі спажывання выглядае наступным чынам.
Мяса і мясапрадукты: медыцынская норма спажывання — 80 кг на чалавека ў год, атрымана ў 2016 г. — 123 кг, разлік на 2017 г. — 192 кг;
малако і малочныя прадукты: норма — 393 кг на чалавека ў год, атрымана ў 2016 г. — 752 кг, разлікі на 2017 г. — 773 кг;
яйкі: норма — 294 штукі на чалавека ў год, атрымана ў 2016 г. — 386 шт., разлік на 2017 г. — 386 шт.;
гародніна і бахчавыя: норма — 124 кг на чалавека ў год, атрымана ў 2016 г. — 199 кг, ацэначны паказчык на 2017 г. — 184 кг;
фрукты і ягады: норма — 78 кг, атрымана ў 2016 г. — 76 кг, ацэначны паказчык 2017 г. — 76 кг;
бульба: норма — 170 кг, атрымана фактычна — 630 кг, ацэнка 2017 г. — 596 кг.
Беларусь уваходзіць у пяцёрку сусветных лідараў-экспарцёраў малочных прадуктаў і ў тройку — па продажы жывёльнага масла: у дваццатку краін — экспарцёраў мяса, цукру, рапсавага алею і льновалакна.
У 2016 г. на экспарт пайшло каля 60 % малочнай і больш за 30 % мясной прадукцыі, атрыманай у краіне.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання прагназуе: да канца 2017 г. экспарт сельгаспрадукцыі будзе каля 3 млрд. долараў, рынкі збыту пашырацца да 73 краін, — паведамляе “Сельская газета”.
У студзені — жніўні 2017 г. на 4,3 % павялічыліся пастаўкі жывёльнага масла на знешнія рынкі ў параўнанні з 2016 годам. Экспарт мясной прадукцыі за апошнія 6 гадоў вырас у натуральным выражэнні амаль напалавіну, за 8 мес. 2017 г. — на 8 % у параўнанні з леташнім.
“НН”.