Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 6 °C

На каждом золотом листе, Что тихо падает под ноги, Рисует осень для тебя Ко мне ведущие дороги…

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 10.11.2017

***

Старое люстэрка

у бронзавай раме

Са смуткам глядзела на нас

са сцяны…

Былое застыла у сівым тумане,

Ледзь чутны хвалюючы пах даўніны.

 

Льняным ручніком,

што саткала бабуля,

Я выцерла пыл, павуцінне зняла,

Нясмела у тое люстэрка зірнула

І позірк убок як хутчэй адвяла.

 

З дакорам глядзелі

блакітныя вочы

Праз выцвіўшы вэлюм

пражытых гадоў,

Чаму так нячаста



прыходзіце, дочкі?!

Запомніце, любыя, сцежку дамоў!

  Кацярына Будчан.

 

Да роднай хаты

Да роднай хаты — сотні вёрст…

І з цягам часу адчуваю:

Чым болей дзён, тым болей я

Чагосьці важкага губляю.

І думкі зараз аб адным —

Бацькі ў вёсцы засталіся,

Няма дачкі, далёка сын

(Ці прыжыліся на чужыне?)

Я разумею, ім цяпер

Не так патрэбна дапамога,

Як цеплыня, дабро, давер…

А тут… такая вось дарога!

І спраў усякіх чарада,

Хоць гэта, быццам, не прычына,

Калі адчуеш, што бяда

Глядзіць адкрытымі вачыма…

Сарвацца б з месца кожны раз,

Як сэрца, думкі падказалі.

Дарма! Абставіны і час

Заўжды ўмовы дыктавалі.

Адпусцяць толькі раз у год,

Як кажуць, толькі паказацца.

Рукой кранешся да варот,

А ўжо пара і развітацца.

Мізэрна мала тых часін,

Што правядзём у роднай хаце.

Як быццам ты не родны сын,

І не дачка у роднай маці…

На жаль, усе мы так жывём,

За невялікім выключэннем,

Што пакідаем родны дом,

А потым просім прабачэння…

 

Восеньскія фарбы

Восеньскія фарбы

з залацістым бляскам.

Ападае лісце, усцілае дол.

Лес такі прыгожы,

як у дзіўнай казцы —

Палыхаюць дрэвы, нібы той касцёр…

Ад рабіны стройнай не адвесці вочы,

Чырванню заліта, гронак —

не злічыць…

Хараством здзіўляе ўсё,

што ёсць навокал.

Тут душа заўсёды зможа адпачыць.

Восень-прыгажуня

не прабудзе доўга.

Адчуваю подых маразоў, зімы.

Так ужо заведзена

ў матухны-прыроды —

Цёплым дням на змену —

снежаньскія дні…

Іна Калеснікава.

 

Кроплі дажджу…

Кроплі дажджу

на прамоклай дарозе,

Вецер ганяе кругі па вадзе,

Хуценькім крокам жыццё

наша пройдзе —

Глянеш назад і не знойдзеш нідзе.

 

Кроплі дажджу барабаняць

па даху —

Збегла дзяцінства з юнацтвам

ва ўзрост.

Толькі не час будаваць сабе плаху,

Мне б ухапіць птушку шчасця за хвост.

 

З ёю падняцца да белых аблокаў

Сцежкай натхнення, надзеяў і мар.

Сэрцам зрадніцца

з зямлёй сінявокай —

Возера, парк і знаёмы бульвар…

 

Кроплі дажджу на прамоклай

дарозе,

Сцішыцца ён і не знойдзеш нідзе.

Толькі хвілінку раса, нібы слёзы —

Момант жыцця і кругі па вадзе…

Людміла Круглік.

 

Зыход лета

Лаўлю дзянькі апошняга цяпла.

Сыходзіць жнівень,

халадзеюць ранкі.

Вада павольней ў рэчцы пацякла,

Пазней прыходзяць

росныя світанкі.

Палітру пахаў восень прынясла.

Пусцее сад. На дол плады кідае.

Ад сполаху вяргіня зацвіла

І лес няспешна колер свой мяняе.

Па мокрай шыбе кропля пацякла,

Дымяць кастры.

У парку паляць лета.

Дарогі павуціна замяла,

Плывуць у небе лебедзі з балета.

 

Восень

Пазней ужо дзень пачынаецца,

Часцей туманы стаяць,

І лета, напэўна, канчаецца,

Буслоў на лугах не відаць.

Пусцее абшар за тынам,

Халодзіць ногі раса,

Пахне грыбамі і кмінам,

Жаўцее бярозкі каса.

Хмары плывуць усё ніжай,

Дожджык цярушыць з нябёс,

Восень лісою рыжай

Полем пабегла у лес.

 

Перад сабой

Спакайней быць з гадамі стараюся,

Хоць змяняе кірункі лёс.

І мацней за зямлю я трымаюся,

На якой нарадзіўся і ўзрос.

І сярод азарэння раптоўнага

Да высновы прыходжу такой,

Што ў жыцці не кар’ера галоўнае,

А надзея, здароўе, спакой.

І так хочацца быць бескарыслівам,

Ўсё раздаць са свайго двара.

Колькі родным сваім і блізкім я

У жыцці не данёс дабра!

А сумленне прыходзіць начамі,

Ўсё бурчыць, адрывае ад сну

І пытае, якімі вачамі

Я у вочы насупраць зірну.

Можа, сплю і шалею ад зайздрасці

Ці зняважыў прылюдна кагось?

Рукі тру ад раз’едлівай радасці,

Калі гора сярмяжыць хтось?

Так, жыццё — складаная штука,

Як мазаіка з пазлаў крывых.

Наугад іх не возьмеш у рукі,

Падабраць трэба згодна іх.

Калі цемрай павее халоднай

І пабеліць голаву век,

Будзь з жыццём і сумленнем згодны,

Помні, дружа, што ты — чалавек.

 

Развага

Штосьці так на душы тужліва

І не збіць віном гаркату,

Не да ўсіх я быў справядлівы,

Не заўсёды цаніў дабрату.

Часам вочы убок адводзіў,

Калі трэ было прам глядзець,

Цераз сілу кагосьці лагодзіў,

Каб пасля прад сабой чырванець.

Пакідаў адстаючых ззаду,

Калі мог ім руку падаць,

Многім важна даваў парады,

Як пражыць, каб бяды не знаць.

Так, было. Аж успомніць страшна,

Ці я дурань, а ці мудрэц,

Разважаць аб гэтым заўчасна,

Трэба жыць і жыццю — не канец.

Калі б час павярнуць спачатку,

Аднавіць свой жыццёвы знак,

Усё б, здаецца, прывёў да парадку,

Можа б што і змяніў, ды як?

 

***

Гляджу ў асеннім небе жураўлёў

І дзіўны сум на сэрцы адчуваю,

Як быццам штось згубіў

ці штось знайшоў,

Бы з імі сам на поўдзень адлятаю.

***

Во, прыціснула жыццё!

Ну проста дзіва!

Секанула, што ні сесці,

і не ўстаць.

Каб зрабіць сабе станоўчы вывад,

Трэба ноч з бядою пераспаць.

 

***

Добра з усімі ў натоўпе крычаць:

“Далоў! Так не можна жыць!”

Калі аднаму трэба голас падаць,

Большасць чамусьці маўчыць.

 

Плач

Мілы мой, дарагі, любімы,

Ты куды ад мяне сышоў?

Праз якія вёсны і зімы

Мы з табою ўбачымся зноў?

Ці пазнаем адзін другога

Цераз вязь узбуджаных слоў,

Каб цябе не прыняць за чужога,

Вочы родныя ўспомню зноў.

Успомню плечы, налітыя сілаю,

Вусны любыя, шоўк валасоў,

Захлынуся ад радасці шчырае,

Што мяне ты ізноў знайшоў.

Не пакінуў адну ў пакутах,

Хоць у пекла з табою, хоць ў рай,

Заіскрацца вясёлкай мінуты,

Светла стане, хоць голкі збірай.

Мы убачымся, што б ні казалі,

Прыйдзе нашай сустрэчы час,

Калі нас на зямлі павянчалі,

То і тут не разлучаць нас.

 

***

Халоднае світанне за акном.

Згарэла свечка. Слёзы воску ўстылі.

Сядзяць ў пакоі двое за сталом,

За ноч яны нічога не рашылі.

Усе масты спалілі за сабой,

Пароўну скарб нажыты

падзялілі,

У злосці з’едлівай вяроўкаю тугой

Каханню чыстаму звязалі

моцна крыллі.

Ужо і слоў зняважлівых шкада,

Ды гонар першым не дае змірыцца.

Прыходзіць ранак.

Збедавалася бяда,

Сямейнай буры сціхла навальніца.

За сценкай спальня.

Там сыночак спіць —

Аднолькавы для мамы

і для таты.

Вось як было б яго ім падзяліць?

А ён жа тут ніяк не вінаваты.

Аляксандр РАМАНЧУК.

 

Я не магу з табой пагаварыць,

Бо ты мяне не ведаеш амаль што.

Але табе магу я падарыць

Свой лёгкі верш без хітрасці і фальшу.

І падарунак гэты, як раса,

На луг тваёй душы ўпадзе нячутна,

І ў лістападзе прыйдзе зноў вясна,

І зазвіняць пакінутыя струны.

І адвядзеш ты позірк ад стала,

Закіданага рознаю паперай,

І стане явай даўняя імгла,

І растварацца офісныя сцены.

І ў сінім моры белы карабель

Зноў возьме курс да берага другога,

Да таямніц нязведаных зямель,

Дзе ты яшчэ не ведаеш нічога.

І зноў адкрыцці будуць, як тады,

Калі было ўсё першым

і нязнаным,

І зноўку сонца ўзнімецца з вады

І ападуць сумненні, як туманы.

…Я не магу з табой пагаварыць,

Але магу усмешкай падзяліцца.

Няхай яна ў вачах тваіх гарыць,

Як мой уздых, у ветрыку таіцца.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 

***

На каждом золотом листе,

Что тихо падает под ноги,

Рисует осень для тебя

Ко мне ведущие дороги.

Багряны письма о любви,

Что с ветром отсылаю снова,

На них оттенками зари —

«Люблю» — единственное слово.

Зеленым листьям поручи

Дневник своих воспоминаний,

И от него храни  ключи

до нашего с тобой свиданья.

А я приду в твой мир мечты

В осенний день —

прозрачно-светлый,

Чтобы узнать, что скажешь ты

Под шелест писем разноцветных.

Лилия КРУТОВА.

 

Несвижу

Город Несвиж! Утром рано

Ты выходишь из тумана,

Днем жемчужиной сверкаешь,

Красотой всех поражаешь.

Ожерелье из озер,

Кольцевых дорог узор,

Площадь, ратуши часы —

Подтверждение красы.

Город парками богат,

Наши парки — райский сад!

Дополненье этих слов —

Церкви наши и костел.

Замок в центре всех чудес,

А за замком — парк, как лес.

Там же реченька Уша —

И мила, и хороша.

Брама Слуцкая стоит,

Город тихо сторожит.

Рядом — бывший монастырь,

Развернулся вдоль и вширь.

Дальше, в Альбе — темный лес,

Полный всяческих чудес.

Там озера, там завод.

Всё, что любит наш народ.

Приезжайте в гости к нам!

Несвижане рады вам!

Борис ВЕТЛУГИН.

 

***

Птушкі у вырай ляцяць,

Здаецца, крычаць нам: “Бывайце!”

Не ведаем, ці даляцяць,

Але зычым ім: “Зноў прылятайце!”

 

***

Усміхайцеся, людзі, любіце,

Дарыце усмешку другому,

І шчасцю насустрач ідзіце,

Шчасце патрэбна любому.

 

***

Апошні зляцеўшы лісток

Ў паветры прыгожа танцуе.

Бярозка, як маці дзіця,

Яго невымоўна шкадуе.

 

Прыгожая восень пара.

Кожны кусцік да долу схіліўся.

Бярозка ж — яна не адна,

Тапалёк да яе прытуліўся.

 

Ім прыемна, утульна ўдваіх.

Яны ціха гамоняць, варкуюць,

Снегірок заглядзеўся на іх,

І суседзі-дубы іх вартуюць.

Вольга ЖЭРКА.

 

***

У той дзень я глядзеўся на сцены,

і яны размаўлялі тады

манатонна, як нехта са сцэны,

хто забыўся на келіх вады.

 

Перасохлае горла смактала

найапошнюю сліну на дне.

У мяне ўжо такое  бывала,

ды гаворка тут не пра мяне…

 

Я пакінуў пакой свой размяклы —

гэта тое, што трэба цяпер;

каб прайсціся спакойна і мякка,

як прайшоўся на лоўлі бы звер.

 

Што пакажа за сценамі горад —

выкідных акрамя што клубоў:

мармуровага помніка голад,

апусцелыя вочы дамоў?

 

Акрамя шчанюка, што забыты.

Ён брыдзе за табой праз масты,

спадзяваннем адзіным спавіты,

што забыць яго мог толькі ты.

 

Ці агорне мой горад пяшчотай?

Ці злагодзіць натруджаны стан?

Тут ліхтар хоча гаснуць употай,

і забыўся на пырскі фантан.

 

А святло на прыпынку згасае.

Адзінокі сп’янелы мінак

прыпыніўся ды нешта страсае,

як дарожны пакрыўлены знак.

 

Зараджае ізноў восень міны —

і нарэшце цяпер узарве:

стаў крывавым пагляд у рабіны,

у лістоты пакуль — дзе-нідзе.

 

***

«Няўжо ты думаў —

ўсё так проста?!»  —

кажу сабе пасля паразы.

Далёка цьмяніцца мой востраў

надзей-спакусніцаў — заразы.

 

Ствараеш, думаеш і лепіш,

і асцярожна ўводзіш коды,

бо часта хочацца, як лепей,

ды атрымаеш — як заўсёды.

 

***

Забыты дом на ўскрайку лесу.

Нібы малы, туды залезу,

каб паглядзець як памірае,

што для сям’і цяпло стварае…

 

Былі тут гоман і вяселле,

зімовы гул і мрой трызненне;

тут забыццё было і смутак,

жалоба, смерць і болю скрутак.

 

Дом для дзяцей быў, для дарослых.

Ён будаваўся так няпроста!

У ім жылі любоў, пяшчота,

цяпер — трава і адзінота.

 

Стаю разгублены, разбіты

ля студні. Пацукі сярдзіта

хаваюць пысы ў завуголлі,

з акна звісае дрэва голле.

 

На крыж забіты аканіцы,

рыпяць, галосячы, масніцы,

ды зруб пахілы, дах у лаце

і дзверы б’е скавыш у хаце.

 

***

Іду з грыбоў

шчаслівы і мокры.

З-за хмаркі

смяецца вясёлка.

 

***

Перайначвае ўбранне, моду —

кілімы сцеле восень:

лістапад.

 

***

Абрабавала восень клёны,

што падняліся на гару.

І толькі вецер, як шалёны,

абдымае галізну.

 

***

Прыйшоў у лес,

дзе доўга не быў:

лагодна ківаюць

верхавіны дрэў.

Андрэй КОЗЕЛ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!