На новым МТЗ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

ААТ «Нясвіжскія Астроўкі” атрымала падарунак да прафесійнага свята — трактар МТЗ-82.1. Яго прыгнаў са Смаргоні механізатар гаспадаркі Анатоль Чыркун. Трактар — гэта дапаўненне  да Дыплома пераможцы рэспубліканскага  агляду-конкурсу “землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне  машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”, які гаспадарка атрымала сёлета падчас  абласных дажынак.

Анатоль Чыркун — малады, энергічны, адказны механізатар,  у сезон пастаянна заняты на хім-ахоўных работах, а трактару  яго — ужо 11 гадоў. Таму дырэкцыя  і вызначыла Анатоля Іванавіча гаспадаром новай машыны. На ёй Анатоль Чыркун цяпер раздае кармы жывёле.

А работа па навядзенні парадку на зямлі ў акцыянерным таварыстве актыўна працягваецца.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.