Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Працаўнікам роднай зямлі прысвяцілі

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

У мінулы чацвер у раённым цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прафесійнаму святу работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці агра-прамысловага комплексу. Шматлікімі ўзнагародамі на ім былі адзначаны тыя, хто нястомна працуе на роднай зямлі, забяспечваючы наш агульны дабрабыт і паспяховыя эканамічныя паказчыкі раёна, які з году ў год пацвярджае славу аднаго з самых развітых у аграрным плане не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы.



Пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы цукровых буракоў у 2017 годзе сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый, якія забяспечылі найвышэйшыя паказчыкі тэмпаў росту валавога збору цукровых буракоў да сярэдняга ўзроўню папярэдніх трох гадоў з улікам вытворчасці цукровых буракоў на 1 бала-гектар пасяўной плошчы сярод сельскагаспадарчых арганізацый 1 групы сталі СВК “Агракамбінат Сноў” (старшыня праўлення Мікалай Радаман), ААТ “Грыцкевічы” (дырэктар Яўген Здановіч), ААТ “Новае жыццё” (дырэктар Андрэй Ратомскі)

Пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы цукровых буракоў у 2017 годзе сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый, якія забяспечылі найвышэйшыя паказчыкі тэмпаў росту валавога збору
цукровых буракоў да сярэдняга ўзроўню папярэдніх трох гадоў з улікам вытворчасці цукровых буракоў на 1 бала-гектар пасяўной плошчы сярод сельскагаспадарчых арганізацый
1 групы сталі СВК “Агракамбінат Сноў” (старшыня праўлення Мікалай Радаман), ААТ “Грыцкевічы”
(дырэктар Яўген Здановіч), ААТ “Новае жыццё”
(дырэктар Андрэй Ратомскі)

Момант святочнага канцэрта: на сцэне — квартэт Кацярыны Крыкала, Таццяны Мароз, Валерыі Аніфер і Веранікі Каланчук з віртуёзным сола на акардыёне Аляксея Андросіка

Момант святочнага канцэрта: на сцэне — квартэт Кацярыны Крыкала, Таццяны Мароз, Валерыі Аніфер і Веранікі Каланчук з віртуёзным сола на акардыёне Аляксея Андросіка

 

Факты, што пацвярджаюць гэта, прагучалі ў выступленні старшыні райвыканкама Івана Крупко, праілюстраваным яскравымі слайдамі. У сваім дакладзе ён абазначыў асноўныя дасягненні працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці раёна, пажадаў ім моцнага здароўя, бадзёрасці, дабрабыту і нязменнай любові да справы, якой яны прысвяцілі жыццё.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.  

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.     

(Заканчэнне — у наступным нумары).

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!