Стаж работы — чатыры дзесяцігоддзі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Поспех у правядзенні сельскагаспадарчых работ у многім залежыць ад інжынернай службы. Яе работнікі забяспечваюць тэхніку запчасткамі, хутка рэагуюць на ўсе паломкі, аператыўна і зладжана арганізоўваюць рамонт. І гэта немалаважна, паколькі  машынны двор — сэрца сельгасарганізацыі, ад якога залежыць выкананне ўсіх работ.

Інжынерам па сельскагаспадарчых машынах аддзялення “Быхаўшчына” ААТ “Лань-Нясвіж” вось ужо не адно дзесяцігоддзе працуе Канстанцін Сіліч. Падчас сёлетніх раённых дажынак ён быў узнагароджаны Ганаровай граматай камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Мінаблвыканкама.

599

Канстанцін Іванавіч у гаспадарку прыйшоў у 1977 годзе пасля заканчэння Жыровіцкага тэхнікума механізацыі сельскай гаспадаркі і службы ў войску. Выбар прафесіі для яго быў зусім не выпадковым, бо да тэхнікі хлопца цягнула яшчэ з маленства. Працаваць пачынаў памочнікам брыгадзіра трактарнай брыгады, затым сам стаў брыгадзірам, пасля — інжынерам па сельскагаспадарчых машынах.

— У маім падначаленні 20 механізатараў. Парк тэхнікі ў нашым аддзяленні складаецца з 21 трактара, чатырох збожжаўборачных і аднаго буракаўборачнага камбайнаў, двух кормаўборачных комплексаў і прычапных агрэгатаў, — гаворыць Канстанцін Іванавіч. — Сучасная тэхніка стала больш высокапрадукцыйнай, больш надзейнай, больш зручнай у кіраванні, больш камфортнай для работы. І гэта станоўча адбіваецца на паказчыках у галіне раслінаводства. Хутка скончым восеньскія палявыя работы і сілы механізатараў будуць скіраваны на рамонт і падрыхтоўку глебаапрацоўчых агрэгатаў і пасяўной тэхнікі, затым — кормаўборачнай тэхнікі і збожжа-ўборачных камбайнаў, каб у новым годзе паспець правесці ўсе работы сельскагаспадарчага цыкла ў аптымальныя тэрміны. Дапамагаць механізатарам будуць  члены рамонтнага звяна, у склад якога ўваходзяць два слесары і газаэлектразваршчык.

Аксана ГРОХ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.