Сумленна, адказна і надзейна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вадзіцель СВК “Гарадзея” Мікалай Долмат у гаспадарцы 8 гадоў. Прыехаўшы ў “Гарадзею” з сям’ёй з Баранавіч, ён зарэкамендаваў сябе з самага лепшага боку. За добрасумленную працу яму быў выдзелены катэдж у пасёлку Новагарадзейскім. І рабочы заўсёды апраўдвае давер кіраўніцтва. На сваім новым МАЗе 555-102, атрыманым два гады таму, Мікалай Васільевіч аднолькава адказна выконвае рэйсы і па гаспадарцы, і за яе межамі. Возіць збожжа, буракі, камбікорм, тарфакрошку — усё, што даручаюць.

У дзень, калі быў зроблены здымак, М.В. Долмат быў заняты на адвозцы зялёнай кукурузнай масы ад кормаўборачнага камбайна, а гэтымі днямі возіць арганіку на палі.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.