ВЫБАРЫ Ў МЯСЦОВЫЯ САВЕТЫ ПРЫЗНАЧАНЫ НА 18 ЛЮТАГА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 410 «Аб прызначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў». Дакумент накіраваны на рэалізацыю канстытуцыйных паўнамоцтваў Кіраўніка дзяржавы па назначэнні чарговых выбараў у мясцовыя прадстаўнічыя органы (п. 2 арт. 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь). Указам прадугледжваецца прызначэнне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання на 18 лютага 2018 года. Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручаецца забяспечыць выкананне аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў. Урад у тым ліку павінен прафінансаваць расходы на выбарчую кампанію ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.