Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 10 °C

Вынікі 9-і месяцаў па рэспубліцы

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

“Сельская газета” апублікавала вынікі работы жывёлаводаў рэспублікі за студзень — верасень 2017 года.

Па прадуктыўнасці дойнага статка Нясвіжскі раён па-ранейшаму лідзіруе. Сярэдні надой малака на 1 фуражную карову ў нас дасягнуў 5845 кг. На другім месцы — Гродзенскі раён (5705 кг). На трэцім — Дзяржынскі (5551 кг). Толькі ў сямі раёнах краіны сярэдні надой малака ад каровы  перавысіў 5 тысяч кілаграмаў. У 26-і раёнах (з усіх 118-і)  гэты паказчык перавысіў 4 тысячы кг. Па рэспубліцы ён склаў 3811 кг, па Мінскай вобласці — 4015 кг (трэцяе месца пасля Брэсцкай  і Гродзенскай абласцей).



Па таварнасці малака (90,7 %) мы  сёлета на шостым месцы ў вобласці. Наперадзе ідзе Дзяржынскі раён (91 %), за ім — Барысаўскі і Смалявіцкі (па 90,9 %). Па вобласці таварнасць малака  складае 89,9 %.  А самая высокая яна ў Пінскім і Магілёўскім раёнах (па 92,4 %).

Першае месца ў рэспубліцы працаўнікі фермаў нашага раёна ўтрымліваюць і па сярэднясутачнай прывазе буйной рагатай жывёлы (787 г). Затым ідуць Брэсцкі раён (775 г) і Гродзенскі (746 г). Сутачную прывагу больш за 700 грамаў маюць 11  раёнаў краіны, 600 г  і больш — 30. Сярэдняя па рэспубліцы складае 597 г, па Мінскай вобласці — 620 г.

Па сярэднясутачных прывагах свіней  на вырошчванні і адкорме Нясвіжскі  раён знаходзіцца на 12-м месцы  ў рэспубліцы (708 г). Самыя высокія паказчыкі ў Любанскім (911 г), Пінскім (881 г), Чашніцкім (865 г), Валожынскім (835 г) раёнах. Па краіне гэта лічба раўняецца 591 граму, па Мінскай вобласці — 630 грамам.

Падрыхтавала Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!