Па стане на 31 кастрычніка, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, у раёне ўбрана 5058 га цукровых буракоў, што складае 93 % да неабходнага. Завершана работа ў СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Грыцкевічы” і “Гарадзея”, ЗАТ “1 Мая” і “Агракамбінат Нясвіжскі”, у доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках. Больш за 90 % буракоў выкапана ў ААТ “Новае жыццё”, “Нясвіжскія Астроўкі”, “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, “Юшавічы”, ДП “ЭБ “Свеклавічная”.
Сярэдняя ўраджайнасць салодкага кораня дасягнула 578,6 ц/га — летась на гэту дату была 494,9 ц/га. У СВК “Агракамбінат Сноў” яна склала 760 ц/га, у ААТ “Новае жыццё” — 700, у “Грыцкевічах” — 635 ц/га.
На Гарадзейскі цукровы камбінат гаспадаркі Нясвіжчыны адправілі 228984,1 тоны карэння ў фізічнай вазе. Сярэдняя цукрыстасць — 16,99 %.
Нарыхтоўка кармоў
Па стане на 31 кастрычніка іх у сельгас-прадпрыемствах раёна на 1 умоўную галаву жывёлы нарыхтавана 27,31 ц кармавых адзінак. Гэты паказчык найбольшы ў ААТ “Лань-Нясвіж” — 44,24 ц. У ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” назапасілі па 37,42 ц к. адз., у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”— па 34,44 ц к.адз., у ААТ “Новае жыццё” — па 32,24 ц.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.