На мінулым тыдні адразу дзве ўзнагароды атрымала намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Шатрун. Старшыня райвыканкама Іван Крупко за выніковую добрасумленную працу ўручыў ёй падзяку старшыні райвыканкама, а начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Галіна Казак — падзяку начальніка ўпраўлення за добрасумленную плённую працу ў сістэме адукацыі, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з юбілеем.
Святлана Анатольеўна працуе ў педагогіцы з 1999 года. 11 гадоў таму прыйшла ў раённы аддзел адукацыі. Зараз яна адказвае за арганізацыю адукацыйнага працэсу ў школах і дзіцячых садках, метадычную работу, работу з кадрамі, спецыяльную адукацыю (для дзяцей з асаблівасцямі), а таксама за міжнароднае супрацоўніцтва і робіць усё гэта старанна і з душой.
Дзмітрый ЯШЧАНКА.