Гэты здымак фотакарэспандэнт «НН» зрабіла падчас раённых дажынак, пасля ўручэння ўзнагарод. На ім — працаўнікі ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.
Вадзіцель Аляксандр Ісакаў атрымаў Па-дзяку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Вадзіцель Юрый Карачун — Падзяку старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Так адзначаны добрасумленнасць, працавітасць, высокая адказнасць рабочых за даручаную справу на перавозцы збожжа.
Пасля завяршэння жніва вадзіцелі пры-ступілі да перавозкі ўраджаю цукровых буракоў. У гэтыя снежаньскія дні здача іх на Гарадзейскі цукровы камбінат завяршаецца, і вадзіцелі райаграсэрвіса па заяўцы камбіната забіраюць салодкае карэнне з палёў гаспадарак.
Затым МАЗ-5551 Аляксандра Ісакава і КамАЗ-55102 Юрыя Карачуна чакае новая работа. Яны будуць заняты на вывазцы арганічных угнаенняў. Ствараць надзейны падмурак ураджаю — справа кожнага, чыя праца звязана з зямлёй. І рабочыя ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, з якімі мы па-знаёміліся сёлета ў аграгарадку Аношкі на раённых дажынках, гэта добра разумеюць.
Тамара
ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Наталлі
ЕРМАШЭНКА.