Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 5 °C

Добры настрой

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 27.12.2017

Добры  настрой падарылі  ўдзельнікі  аматарскіх калектываў раённага цэнтра культуры людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Канцэрты былі прымеркаваны да Дня інвалідаў. У прыватнасці, у Нясвіжскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў выехаў калектыў хору ветэранаў працы  г. Нясвіжа “Аптымісты”, які  паказаў разнастайную праграму. Насельнікі інтэрната шчыра дзякавалі артыстам за добрыя музычныя творы і падораную радасць.



Не былі абдзелены ўвагай і пацыенты сацыяльных  ложкаў Гарадзейскай гарадской бальніцы, да якіх прыязджаў вакальны калектыў  “Элегія”. Яго ўдзельнікі спявалі вясёлыя і ба-дзёрыя песні, чым выклікалі ажыўленне і шчырыя апладысменты гледачоў.

Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!