Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

“Мы разам”

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 15.12.2017

У зале фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Нясвіж” прайшла спартландыя “Мы разам”, прымеркаваная да Дня інвалідаў.

Удзельнікамі спартыўнага мерапрыемства сталі людзі з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, пражываюць у Нясвіжскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў, а таксама члены клуба “Альбом майго жыцця”. У той дзень яны паказалі і даказалі, што магчымасці іх, нягледзячы на дыягназы і групы, не абмежаваныя ніякімі бар’ерамі.



Фота 1

Фота 2

З прывітальным словам перад прысутнымі выступіў дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Нясвіжскага раёна Аляксандр Цар. Ён пажадаў усім удзельнікам лёгкіх стартаў і прыгожых перамог. Пасля чаго і пачаліся спаборніцтвы на хуткасць, меткасць і ўважлівасць. Усе з задавальненнем скакалі, бегалі, гулялі ў дартс, боўлінг, стралялі з вінтоўкі (фота 2,4). Конкурсы і эстафеты праходзілі весела, жвава, цікава. Справіцца з заданнямі ўдзельнікам дапамагалі валанцёры Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа. Добры настрой і ўсмешкі ўсім прысутным дарылі і нумары выхаванцаў гарадскога маладзёжнага цэнтра (фота 1).

Як адзначаюць арганізатары сустрэчы, за гады правядзення спартландыі многія ўжо пасябравалі паміж сабой (фота 3). Для іх гэта не толькі спаборніцтвы, але і магчымасць пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы. Такія сустрэчы даюць ім эмацыянальны зарад бадзёрасці і энергіі.

Дарэчы, у спартландыі перамагла дружба. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі і запрошаны за салодкі стол.

Фота 3

Фота 4

Аксана ГРОХ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!