Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

“Натхненне” ў жывапісе і пастэлі

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 15.12.2017

Да канца снежня ў салоне-галерэі “Скарбніца” будзе працаваць выстава “Натхненне” нясвіжскай мастачкі Іны Кухарчык. На ёй прадстаўлены карціны ў тэхніцы кропкавага жывапісу і пастэлі. Цудоўна выпісаныя жаночыя твары, кветкі і пейзажы кожны па-свойму зачароўваюць гледача і надоўга прыцягваюць яго ўвагу.



Іна Анатольеўна ў 2000-м годзе закончыла Нясвіжскі каледж імя Якуба Коласа па спецыяльнасці “пачатковая адукацыя” са спецыялізацыяй кіраўніка гуртка (студыі) выяўленчага мастацтва, у 2010-м — Баранавіцкі дзяржуніверсітэт. Зараз вучыць дзяцей бачыць, адчуваць і ствараць прыгажосць на занятках  аб’яднанняў па інтарэсах раённага цэнтра дзіцячай творчасці, і, мяркуючы па ўсім, яе выхаванцам ёсць чаму павучыцца ў свайго таленавітага педагога.

“НН”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!