Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Прэзідэнт краіны прывітаў удзельнікаў з’езда вучоных

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

У Беларусі за пяць гадоў аб’ём выпуску навукова-тэхнічнай і інавацыйнай прадукцыі павялічыўся больш як у два разы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на ІІ з’ездзе вучоных.

Вітаючы ўдзельнікаў вышэйшага інтэлектуальнага форуму краіны, Кіраўнік дзяржавы сказаў, што такія мерапрыемствы павінны праводзіцца часцей, паколькі перад Беларуссю стаяць амбіцыйныя мэты, рэалізаваць якія без навукі немагчыма. «У сучасным свеце навука — важнейшы фактар прагрэсу. Мы гэта добра разумеем, менавіта таму пастаянна ўдзяляем увагу дынамічнаму развіццю гэтай сферы. 10 гадоў таму на I з’ездзе вучоных прадстаўнікі навуковай супольнасці краіны ўпершыню сабраліся разам, каб абмеркаваць стан, надзённыя праблемы айчыннай навукі, намеціць шляхі развіцця, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Ужо тады магістральным напрамкам мы вызначылі яе прыкладны характар. На гэта былі нацэлены як акадэмічныя, галіновыя, так і вузаўскія навуковыя структуры».



На думку Аляксандра Лукашэнкі, за дзесяцігоддзе зроблена нямала і эфектыўныя беларускія распрацоўкі атрымалі шырокае прызнанне. Зроблены крокі па ўдасканаленні нарматыўна-прававой базы навукова-інавацыйнай дзейнасці. Рэалізаваны мерапрыемствы па па-глыбленні ўзаемадзеяння навукі з арганізацыямі рэальнага сектара эканомікі і сацыяльнай сферы. Выбудавана сістэма падтрымкі таленавітай моладзі.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на той факт, што ў беларускім грамадстве назапашаны значны навуковы кадравы рэсурс. Сёння больш як 25 тыс. супрацоўнікаў выконвае навуковыя даследаванні і распрацоўкі, у тым ліку амаль 8 тыс. чалавек працуе ў Нацыянальнай акадэміі навук. Словам, салідная армія, якой пад сілу вырашаць самыя адказныя і складаныя задачы. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што менавіта навуковае асяроддзе фарміруе эліту беларускага грамадства, як і ў любой іншай дзяржаве: «Вы, вучоныя, без перабольшання, уяўляеце сабой інтэлектуальны цвет нацыі. І калі вам пакараюцца новыя вяршыні, я як кіраўнік дзяржавы шчыра радуюся гэтаму. Нам ёсць чым ганарыцца. У Беларусі працуюць вучоныя з сусветнымі імёнамі. Ваш талент, невычэрпная энергія, вопыт і веды служаць на карысць беларускага народа і нашай маладой суверэннай дзяржавы».

Аліна ГРЫШКЕВІЧ,

blr.belta.by

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!