Кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў у Беларусі праходзіць спакойна, звароты, якія паступаюць у ЦВК, датычацца растлумачэння заканадаўства, паведаміла журна-лістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына перад пачаткам рэспубліканскага семінара-вучобы з кіраўнікамі і арганізатарамі кампаніі па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета. Лідзія Ярмошына адзначыла, што дадзены старт серыі рэспубліканскіх семінараў, на якіх будуць абмяркоўвацца пытанні работы тэрытарыяльных камісій, вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Утвораны галоўныя выбарчыя камісіі на гэтых выбарах — акруговыя, у Мінску іх дзевяць. “Мы знахо-дзімся напярэдадні самага галоўнага і публічнага этапу выбараў — вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, грамадзяне прыносяць ужо заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Кампанія ідзе спакойна, скаргаў няма”, — сказала старшыня ЦВК. На яе думку, у выбарчай кампаніі няма другарадных пытанняў, таму важна правесці навучанне лю-дзей, якія будуць задзейнічаны ў арганізацыі маючых адбыцца выбараў. Лідзія Ярмошына нагадала, што дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп неабходна падаць па 14 снежня ўключна.
Як паведамлялася раней, тэрміны вылучэння кандыдатаў — з 10 снежня па 8 студзеня ўключна. Перыяд перадвыбарнай агітацыі прадоўжыцца да 18 лютага. Дэпутатам мясцовага Савета можа быць выбраны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў, калі ён не мае су-дзімасці і пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі або звязаны з ёй па прычыне прафесійнай дзейнасці. Таксама маюць права вылучацца грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Мясцовыя выбары назначаны на 18 лютага 2018 года.
blr.belta.by