Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 3 °C

З любоўю да працы і жыцця

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Амаль сорак гадоў працуе ў ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» Валян-ціна Кохан. На завод яна прыйшла ў 1980 годзе, кладаўшчыком. Валянціна Уладзіміраўна — чалавек адкрыты і шчыры. Калектыў ведае яе як праца-вітага і адказнага работніка. Валянціна Уладзіміраўна нарадзілася ў в. Сту-дзёнкі, зараз жыве ў г.п. Гарадзея разам з мужам Уладзімірам Нікадзіма-вічам. У іх шчаслівая сям’я — сын, дачка і двое ўнукаў.  Дарэчы, яе муж і старэйшая дачка таксама працуюць на цукровым камбінаце. Уладзімір Ніка-дзімавіч — вартаўнік, а Сняжана Уладзіміраўна — начальнік планава-эканамічнага аддзела.



У сезон прыёмкі буракоў В.У. Кохан працуе лабарантам лініі забруджанасці ў сыравіннай лабараторыі. З дапамогай сучаснага камп’ютарнага абсталявання яна вызначае важныя паказчыкі — забруджанасць і цукрыстасць караняплодаў. Нарыхтоўка сыравіны — «гарачая» пара, працаваць трэба з васьмі раніцы да васьмі вечара. Рытм напружаны, але для Валянціны Уладзіміраўны гэта справа прывычная. Яна ўсюды паспявае — і дома парадак навесці, і вячэру прыгатаваць, і пагуляць з унукамі Алісай і Цімафеем. В.У. Кохан лічыць, што трэба да ўсяго адносіцца з аптымізмам, тады жыццё будзе доўгім і шчаслівым.

Наталля ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!