Беларусь і далей будзе для АБСЕ добрай апорай у цэнтры Еўропы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Беларусь і далей будзе для АБСЕ добрай апорай

у цэнтры Еўропы

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кентам Харстэдам.

«Што датычыцца бяспекі еўрапейскай, рэгіянальнай, вы ведаеце наша стаўленне да многіх рэчаў, тэндэнцый у Еўропе. Вы ведаеце наша стаўленне да пытанняў бяспекі, вайны і міру, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы і далей будзем прытрымлівацца гэтай пазіцыі. І, паверце, для АБСЕ мы будзем добрай апорай тут, у цэнтры Еўропы, і мы будзем рабіць усё, каб у нашым агульным еўрапейскім доме быў мір і парадак». Паводле слоў Прэзідэнта, неабходна тэрмінова нешта рабіць, каб неяк знізіць негатыўную тэндэнцыю, якая характарызуе напружанасць у Еўропе. «Мы прапанавалі абмеркаваць у якасці варыянта, падысці да нейкага «Хельсінкі-2», каб вядучыя краіны планеты, якія ўваходзяць у АБСЕ, селі за стол перагавораў і абмеркавалі далейшыя дзеянні па зніжэнні напружанасці на еўрапейскім кантыненце», — ад-значыў беларускі лідар. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што фармулёўка «Хельсінкі-2» не абавязковая, і новы перагаворны працэс можна сфармуляваць неяк інакш. Аднак ён лічыць, што менавіта «Хельсінкі-2» было б зразумелым працягам ранейшага працэсу.

«Мы гатовы да абмеркавання любых праблем і пытанняў. Умова адна: мы — суверэнная незалежная краіна, і як любая іншая краіна, як і ваша родная Швецыя, мы не можам згадзіцца або дапусціць, каб нас недзе штурхалі ў спіну, пануквалі намі, павучалі нас», — падкрэсліў беларускі лідар.

«Я вельмі добра стаўлюся да Беларусі і яе народа», —  пад-крэсліў Кент Харстэд.  Спецпрадстаўнік падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за паспяховае правядзенне ў Мінску летняй сесіі ПА АБСЕ. «Гэта было цудоўнае мерапрыемства з вельмі добрым вынікам для ўсіх нас, — сказаў ён. — Думаю, што Беларусь мае добрыя магчымасці для пашырэння розных ініцыятыў. Што датычыцца «Хельсінкі-2», то тут не без цяжкасцей, таму што ёсць шмат меркаванняў адносна пачатку такога працэсу», — сказаў Кент Харстэд.

Уладзімір МАЦВЕЕЎ,

blr.belta.by

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.